29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вяскоўцаў з Берасцейскай вобласці пачалі запісваць у «дармаеды»

27
Вяскоўцаў з Берасцейскай вобласці пачалі запісваць у «дармаеды»

Грошай за «дармаедства» патрабуюць з тых, хто ўтрымлівае вялікую гаспадарку і плаціць падатак на зямлю.

Старшыня Малецкага сельвыканкама Людміла Саламянюк не дае жыхарцы вёскі Лукамер, 43-гадовай цяжка хворай на анкалогію Святлане Велясевіч даведкі аб тым, што тая мае прысядзібны надзел і гаспадарку. Такая даведка патрэбна для падачы ў падатковую інспекцыю, каб не плаціць падатак на «дармаедства». Прычынай нявыдачы даведкі стаў не выкуплены калгасны дом, кажа Святлана Велясевіч.

- У нас ёсць прысядзібны ўчастак. Ужо шмат гадоў мы трымаем гаспадарку. Летась у мяне было 18 гусей, 52 качкі і 23 курыцы. Усе паперы ў нас ёсць, і падатак мы плацім кожны год. 131 тысячы 400 рублёў падатку на зямлю я ўжо заплаціла сёлета.

Старшыня сельвыканкаму і адначасова аднакласніца Святланы Велясевіч Людміла Саламянюк не пажадала патлумачыць сваю адмову ў выдачы даведкі.

- А вы адвакат Святланы Велясевіч? У вас ёсць даверанасць на прадстаўленне яе інтарэсаў? Гэтая інфармацыя для яе, а ні ў якім разе не для вас. Для Беларускага «Радыё Рацыя» такі ж адказ. Усяго добрага!

Святлана Велясевіч не можа заплаціць падатак на дармаеда. Па-першае, няма з чаго. Па-другое, яна не ўважае сябе за дармаеда. Жанчына вымушаная будзе звяртацца вышэй. Хоць яе ў гэтым месяцы чакае дзявятая аперацыя і нервавацца шкодна.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках