24 красавiка 2024, Серада, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта патаннела больш чым на $1,2

Нафта патаннела больш чым на $1,2

Нафта эталоннай маркі Brent таргуецца па $53,69 за барэль.

Да 17.10 паўночнаморская нафта Brent таргавалася па $53,69 за барэль, што на 2,28% менш чым да моманту закрыцця таргоў 5 снежня. Пры гэтым кошты нафты ўсё адно застаюцца на ўзроўні гадавых максімумаў, піша gordonua.com са спасылкай на звесткі таргоў на Лонданскай біржы.

Нафта пачала імкліва даражэць пасля таго, як 30 лістапада на пасяджэнні АПЕК была прынятая пастанова скараціць здабычу нафты на 1,2 млн барэляў - да 32,5 млн на дзень. Цягам 30 лістапада кошт нафты вырас на $4 за барэль - да $51,31. 5 снежня кошт Brent дасягнуў максімуму з ліпеня 2015 года - $55,26.

Аналітыкі прагназуюць, што пастанова скараціць нафтаздабычу павялічыць кошт нафты. На іх меркаванне, у першай палове 2017 года кошт нафты вырасце на $7-10.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках