29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні з'явяцца шыльды з гістарычнымі назвамі

1
У Гародні з'явяцца шыльды з гістарычнымі назвамі

У горадзе запланаванае паэтапнае ўсталяванне шыльдаў з гістарычнымі назвамі вуліц.

Зварот рэдакцыі Hrodna.life, які падпісаў 881 чалавек, не засталося без адказу. Гарадзенскі гарвыканкам паведаміў, што ў горадзе запланаванае паэтапная ўсталяванне шыльдаў з гістарычнымі назвамі вуліц.

Як паведамляецца ў лісце, падпісаным намеснікам старшыні гарвыканкаму Зояй Кулешай, ужо складзены спіс вуліц, што знаходзяцца ў гістарычным цэнтры Гародні. Каб вызначыць гістарычныя назвы вуліц у розныя часы, накіраваны зварот у ГрДУ і гістарычна-археалагічны музей. Матэрыялы для разгляду і зацвярджэння будуць перададзеныя на пасяджэнні Гарадзенскай гарадской тапанімічнай камісіі. Далей плануецца паэтапнае ўсталяванне шыльдаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках