20 красавiка 2024, Субота, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія дэсантнікі ў 2017 годзе павучацца штурмаваць аб'екты ў Беларусі

18
Расейскія дэсантнікі ў 2017 годзе павучацца штурмаваць аб'екты ў Беларусі

Блізу тысячы расейскіх дэсантнікаў возьмуць удзел у вучэннях за межамі РФ.

Пра гэта паведамляе АФН са спасылкай на Мінабароны РФ.

«Дэсантнікі плануюць прадэманстраваць свае магчымасці падчас некалькіх ключавых міжнародных вучэнняў на тэрыторыі рэспублік Арменія, Нікарагуа і Беларусь», - гаворыцца ў паведамленні МА РФ.

Дэсантнікі возьмуць удзел у «тактычных, камандна-штабных, тактыка-спецыяльных, антытэрарыстычных і спецыяльных вучэннях» з вайскоўцамі з іншых дзяржаў.

«Акрамя таго спланавана некалькі міжнародных тактычных вучэнняў з прыцягненнем спецыяльных падраздзяленняў замежных войскаў і дэсантна-штурмавых падраздзяленняў ПДВ на тэрыторыі Расеі», - паведамілі ў дэпартаменце.

Паводле звестак Мінабароны, усяго ў 2017 годзе ПДВ плануе прыняць-правесці больш за 70 «мерапрыемстваў міжнароднай дзейнасці».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках