26 красавiка 2024, Пятніца, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск пра бязвізавы рэжым для Украіны: Мы яшчэ можам перамагчы ў гэтай гонцы

3
Туск пра бязвізавы рэжым для Украіны: Мы яшчэ можам перамагчы ў гэтай гонцы
ДОНАЛЬД ТУСК

ЕЗ здольны выканаць уласныя абяцанні, сказаў прэзідэнт Еўрапейскага Звязу.

Кіроўныя інстытуты Еўразвязу і краіны-чальцы нясуць вялікую палітычную адказнасць і не павінны страціць давер з боку Украіны і Грузіі у хутчэйшым наданні гэтым краінам бязвізавага рэжыму. Пра гэта гаворыцца ў лісце прэзідэнта Еўрапейскай рады Дональда Туска прэзідэнту Еўрапарламенту Марціну Шульцу, што мае ў распараджэнні «Укринформа».

«Мы вылучылі патрабаванні да нашых партнёраў, якія заплацілі высокую плату за правядзенні балючых рэформаў і нават мелі вялікія палітычныя рызыкі. Яны ўспрынялі гэтыя выклікі, маючы цвёрдую веру, што ЕЗ будзе здольны выканаць уласныя абяцанні. Такім чынам, хачу паўтарыць, што мы можам страціць не толькі сацыяльныя, палітычныя і эканамічныя інтарэсы, і не толькі будучыню нашых стасункаў з суседзямі, але таксама і наш давер», - адзначыў Туск аб недапушчальнасці прамаруджання з працэсам прыняцця пастановы ЕЗ аб наданні Украіне і Грузіі бязвізавых рэжымаў.

У лісце прэзідэнт Еўрапейскай рады адзначае, што галоўная прычына тармажэння бязвізавых рэжымаў для гэтых дзвюх краін у адсутнасці дамоўленасцяў паміж Еўрапарламентам і Радай ЕЗ, гэта значыць краінамі-чальцамі, аб увядзенні новага так званага механізму прыпынення бязвізавых рэжымаў з усімі трэцімі краінамі.

«На коне цяпер справядлівыя надзеі і імкнення суседніх нацый, а таксама і рэпутацыя Еўрапейскага Звязу», - падкрэсліў Туск.

У сувязі з гэтым кіраўнік ЕЗ выказаў надзею, што Еўрапарламент і Рада ЕЗ як мага хутчэй дасягнуць кампрамісу ў пытанні новага механізму прыпынення.

«Час не на нашым баку, але мы яшчэ можам перамагчы ў гэтай гонцы», - перакананы Туск.

30 лістапада паведамлялася, што пастанова аб наданні ўкраінцам бязвізавага рэжыму з ЕЗ адкладваецца праз выбары ў Францыі ды Нямеччыне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках