24 красавiка 2024, Серада, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзевяць гульцоў «Цмокі-Мінск» прэтэндуюць на ўдзел у Матчы зорак Адзінай Лігі ВТБ

1
Дзевяць гульцоў «Цмокі-Мінск» прэтэндуюць на ўдзел у Матчы зорак Адзінай Лігі ВТБ

У Сочы 11 лютага адбудзецца двубой паміж камандамі «Зоркі Расеі» і «Зоркі свету».

11 лютага ў Сочы пройдзе першы ў гісторыі Матч зорак Адзінай Лігі ВТБ. Галоўнай падзеяй дня стане двубой паміж камандамі «Зоркі Расеі» і «Зоркі свету».

Склады калектываў будуць вызначаныя ў тры этапы. На першым галасаваць за ўлюбёных гульцоў будуць заўзятары клубаў Лігі ВТБ.

«Выбары» пройдуць з 6 снежня да 1 студзеня. Затым найлепшых з найлепшых адбяруць спартыўныя журналісты. А стартавыя пяцёркі каманд вызначаць прызначаныя Лігай трэнеры.

Адразу дзевяць гульцоў «Цмокі-Мінск» — Дру Джойс, Джасцін Грэй, Джорджэ Гагіч, Лайманас Кіселюс, Неманья Мілошавіч, Аляксандр Кудраўцаў, Аляксандр Семянюк, Аляксей Лашкевіч і Павел Ульянка — прэтэндуюць на патраплянне ў каманду «Зоркі свету».

Галасаванне ўжо стартавала ў афіцыйнай групе клуба «Вконтакте». Тройка самых папулярных гульцоў выйдзе ў наступны раўнд адбору і атрымае шанец узяць удзел у Матчы зорак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках