20 красавiка 2024, Субота, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, як мозг фармуе ўспаміны аб роднай мове

1
Навукоўцы высветлілі, як мозг фармуе ўспаміны аб роднай мове

Канадскія даследнікі паведамілі, што яны здолелі высветліць, як мозг людзей рэагуе на ўспамінанне роднай мовы.

Канадскія навукоўцы правялі ўнікальнае даследаванне, пры дапамозе якога здолелі давесці, што водгулле роднай страчанай мовы можа ўсплыць у мозгу праз дзесяцігоддзі пасля таго, як сувязь з ёй была страчаная. Навукоўцы мяркуюць, што мозг фармуе ўспаміны аб роднай мове ў першыя месяцы жыцця немаўляці, medikforum.ru са спасылкай на Proceedings of the National Academy of Sciences.

У якасці «паддоследных» у эксперыменце ўзялі ўдзел дзве дзяўчынкі 9 і 17 гадоў. У юным веку дзяўчатак перавезлі з Кітаю ў Францыю і змясцілі ў французскамоўную сям'ю. Сувязі з роднай кітайскім мовай у дзяўчатак не было на працягу некалькіх гадоў. Раз уздзеянне на мозг дзяўчатак кітайскай мовы было мінімальнае, навукоўцы разумелі, што свядомага ўспаміну аб роднай мове яны не маюць.

Як распавяла аўтарка даследавання Лара Пірс, мозг немаўляці сапраўды фармуе ўласнае ўяўленне аб гуках роднай мовы, але навукоўцаў цікавіла, ці захоўвае мозг гэтыя ўяўленні на працягу наступных гадоў, тым больш у выпадку, калі індывід не сутыкаецца больш з роднай мовай.

Французскамоўных дзяўчатак з Кітаю навукоўцы параўналі з дзвюхмоўнымі дзяўчаткамі, якія ведалі і французскую і кітайскую мовы. Атрыманыя падчас даследавання вынікі навукоўцаў шакавалі. Выявілася, што актывацыя мозгу ў кітайскіх дзяўчатак, якія страцілі сваю родную мову, была сапраўды такая ж, як у дзяўчатак, што размаўлялі на кітайскай мове з нараджэння.

Навукоўцы мяркуюць, што сістэма мозгу, якая падтрымлівае такую мадэль, напэўна, набываецца ў першыя месяцы жыцця.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках