19 красавiка 2024, Пятніца, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Слуцкага ў ЦСКА заменіць Ганчарэнка?

7
СМІ: Слуцкага ў ЦСКА заменіць Ганчарэнка?
ВІКТАР ГАНЧАРЭНКА

Афіцыйны «Твітэр» армейцаў ужо паведаміў, што Леанід Слуцкі пакіне пасаду галоўнага трэнера ЦСКА.

Леанід Слуцкі пакіне маскоўскі ЦСКА. Пра гэта паведамляе афіцыйны «Твітэр» армейцаў. Імя новага настаўніка будзе названае да канца тыдня.

«Пасля матчу з лонданскім «Тотэнгэмам» Леанід Слуцкі пакіне пасаду галоўнага трэнера ФК ЦСКА. Адзін з самых тытулаваных трэнераў у гісторыі "чырвона-сініх" сыходзіць з уласнага жадання, захоўваючы цёплыя і сяброўскія стасункі з нашым клубам.

ФК ЦСКА дзякуе Леаніду Слуцкаму за сем гадоў плённага супрацоўніцтва, тры чэмпіёнскія тытулы, два Кубкі Расеі і два Супэркубкі, а таксама за неймаверныя эмоцыі, якія каманда пад ягоным кіраўніцтвам дарыла вялізнай грамадзе заўзятараў усе гэтыя гады! Дзверы нашага клуба заўсёды будуць адчыненыя для Вас, Леанід Віктаравіч!» — гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце маскоўцаў.

Паводле звестак «Спорт-Экспрэс», новым галоўным трэнерам ЦСКА стане беларус Віктар Ганчарэнка, апошнім месцам працы якога была «Уфа».

У пагадненні 39-гадовага спецыяліста з клубам з сталіцы Башкірыі ёсць пункт, у адпаведнасці з якім ён мае права пакінуць каманду ў выпадку вяртання да армейцаў. Беларус працаваў у штабе ЦСКА ў сэзоне-2015/16. Увечары 6 снежня Слуцкі абвясціў аб сваёй адстаўцы, якая адбудзецца пасля матчу 6-га туру групавога турніру Лігі чэмпіёнаў з «Тотэнгэмам».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках