24 красавiка 2024, Серада, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў засмучаны праз экспарт

22
Кабякоў засмучаны праз экспарт
АНДРЭЙ КАБЯКОЎ
ФОТА: BYMEDIA.NET

Ад таварнай структуры экспарту ў ЕЗ хацелася б бачыць большага выніку.

Са слоў прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, Беларусі трэба ліквідаваць бар'еры ў гандлі з Расеяй і пашырыць таварную структуру экспарту ў краіны Еўразвязу.

Пра гэта ён заявіў 6 снежня на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў аб выніках працы ў студзені—верасні па нарошчванні і дыверсіфікацыі экспарту.

«Па-ранейшаму актуальныя задачы ў ліквідацыі бар'ераў у гандлі з нашымі традыцыйнымі партнёрамі, перш за ўсё з Расейскай Федэрацыяй. На расейскім рынку сітуацыя хоць і выраўноўваецца, але для захавання пазіцый на гэтым рынку неабходныя дадатковыя рэсурсы пры павялічанай няроўнасці ва ўмовах гаспадарання прадпрыемстваў Беларусі і Расеі», — прыводзіць БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ўрада словы Кабякова.

Кіраўнік урада таксама адзначыў, што за дзевяць месяцаў 2016 года беларуская прадукцыя экспартаваная ў 160 дзяржаў, год таму было 155. Колькасць экспартных таварных пазіцый у Інданезіі ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года павялічылася на 77 пазіцый, у ААЭ — на 46, ва Украіну — на 45, Расею — на 38, В'етнам — на 37.

У агульным аб'ёме экспарту доля краін ЕАЭС, уключаючы Расею, павялічылася з 39% да 46%, доля краін Еўрапейскага звязу знізілася. Пры гэтым зніжэнне паставак у Еўропу адбылося ў асноўным за кошт скарачэння вартасных аб'ёмаў экспарту нафтапрадуктаў.

«Такая ж карціна назіраецца ў многіх іншых таварных пазіцыях. Ад таварнай структуры экспарту ў краіны Еўразвязу хацелася б большага», — канстатаваў Андрэй Кабякоў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках