25 красавiка 2024, Чацвер, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знакаміты расейскі комплекс С-300 згарэў падчас пуску ракеты

55
Знакаміты расейскі комплекс С-300 згарэў падчас пуску ракеты

У ракеты пасля старту не ўключыўся рухавік, і яна павалілася назад на ўстаноўку.

У сетцы з'явілася відэа няўдалага запуску ракеты зенітнай сістэмы С-300, які, як сцвярджаецца, адбыўся на палігоне Ашулук Астраханскай вобласці ў Расеі, піша tut.by.

У ракеты пасля старту не ўключыўся рухавік, і яна павалілася назад на ўстаноўку. У выніку адбыўся моцны пажар, што сур'ёзна пашкодзіў комплекс. Адзначаецца, што інцыдэнт адбыўся ў жніўні сёлета, але шырока вядома пра яго стала толькі цяпер.

У комплексу С-300 ракеты з кантэйнера выстрэльваюць «халодным спосабам» з дапамогай парагазагенератара, затым адбываецца запуск стартавага рухавіка і навядзенне ЗКР на вуглы аптымальнай траекторыі палёту да зоны знаходжання мэты. Відавочна, што стартавы рухавік на гэты раз адмовіў або ўключыўся пазней, калі ракета ўпала.

Інцыдэнт адбыўся, мяркуючы па подпісу да відэароліка, падчас міжнародных вучэнняў «Ключы ад неба» з удзелам разлікаў з Беларусі, Казахстана і Кітая.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках