20 красавiка 2024, Субота, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукам стане лягчэй дабірацца да аэрапортаў Вільні і Коўна

7
Менчукам стане лягчэй дабірацца да аэрапортаў Вільні і Коўна

Кампанія Ecolines адкрывае новы маршрут з Менска ў Вільню, Коўна і назад з заездамі ў аэрапорты літоўскіх гарадоў.

З 22 снежня міжнародны аўтобусны перавозчык Ecolines адкрывае новы рэгулярны маршрут Менск - Вільня - Коўна і назад з заездамі ў аэрапорты літоўскіх гарадоў. Пра гэта БелаПАН распавёў дырэктар Ecolines Павел Куцэнка.

Паводле ягоных слоў, аўтобусы будуць курсаваць маршрутам штодня, чатыры разы на суткі. З раскладам руху можна азнаёміцца на сайце кампаніі.

«Гэты кірунак з'яўляецца запатрабаваным у пасажыраў, да сённяшняга дня рэгулярныя перавозчыкі не рабілі заезду ў аэрапорты ў наўпроставым і зваротным кірунку», - сказаў Куцэнка.

Куцэнка адзначыў, што перавозчыкі, якія «арандуюць платформы на сталічным аўтавакзале і возяць пасажыраў у гарады і аэрапорты Літвы, Маскву, Санкт-Пецярбург, Кіеў і іншыя гарады, не з'яўляюцца рэгулярнымі міжнароднымі перавозчыкамі». Куцэнка мяркуе, што пасажыры на такіх рэйсах абароненыя не цалкам, а заказныя перавозкі пад выглядам рэгулярных «ставяць дзейнасць легальных рэгулярных перавозчыкаў заведама у нявыгаднае становішча».

Міжнародныя рэгулярныя пасажырскія перавозкі, адзначыў Куцэнка, мяркуюць наяўнасць у перавозчыка ліцэнзіі, а таксама адпаведнага дазволу кампетэнтных органаў краін, на тэрыторыі якіх праходзяць маршруты. Рэйсы такіх перавозчыкаў ёсць у раскладзе руху аўтавакзалаў, квіткі на рэйсы афіцыйных перавозчыкаў рэалізуюцца праз сістэмы продажу квіткоў, у якія нельга патрапіць, не маючы дзейных дазвольных дакументаў на рэгулярныя перавозкі пасажыраў.

Нагадаем, у хуткім часе авіяперавозчык Wizz Air увядзе новыя рэйсы Вільня - Варшава, а таксама з польскай сталіцы ў іншыя гарады Еўропы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках