29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронцу сквера Котаўка збілі трактарам

18
Абаронцу сквера Котаўка збілі трактарам

Удар прыйшоўся па каленях ззаду, мужчына зваліўся ў коўш.

7 снежня ў менскім парку Котаўка, які жыхары навакольных дамоў і валанцёры прадаўжаюць абараняць ад высечкі, трактар зачапіў чалавека. Удар прыйшоўся па каленях ззаду, мужчына зваліўся ў коўш, распавяла "Еўрарадыё" актывістка таварыства "Зялёная сетка" Ганна Дапшавічутэ.

"Мясцовы жыхар стаяў спіной да экскаватара, калі той ехаў па зялёнай зоне, і не бачыў, што ён едзе. Коўш быў трохі прыпадняты. І, атрымліваецца, гэтым каўшом экскаватар трапіў яму па каленях".

Пацярпелы мужчына пачаў кульгаць і некаторы час трымаўся за калені. На месца здарэння выклікалі машыну хуткай дапамогі. Усё гэта адбылося на вачах міліцыянтаў, якіх валанцёры выклікалі раней, каб зафіксаваць парушэнні пры высечцы зялёнай зоны. Праваахоўнікі склалі пратакол і паводле гэтага факта.

"Там чалавек 30 мясцовых жыхароў і актывістаў, а побач з імі ходзіць чалавек з уключанай бензапілой, на адлегласці ў 20 сантыметраў, - прадаўжае Ганна Дапшавічутэ. - Я не ведаю, якія ў яго былі матывы. Але ён хадзіў з уключанай бензапілой з аднаго месца ў іншае, а мы ходзім за ім і кажам: выключыце безнапілу. А ён не выключае!"

Парк Котаўка ў Менску абараняюць ад высечкі з лета. Гарадскія ўлады дазволілі пабудаваць на месцы дрэў каталіцкі храм, тамтэйшыя і эколагі выступілі супраць знішчэння зялёнай зоны. Аднак касцёл не адмовіўся ад праекту, спаслаўшыся на тое, што ў будаўніцтва ўжо ўкладзена шмат грошай вернікаў.

7 снежня працоўныя з тэхнікай і бензапіламі прыйшлі ў парк блізу 7:30 раніцы і паспелі спілаваць некалькі дрэў. Аднак праз некаторы час пасля здарэння з мужчынам, якога зачапіў трактар, яны сабраліся і з'ехалі з Котаўкі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках