23 красавiка 2024, aўторак, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскае войска аснасцяць дронамі, здольнымі пераносіць боегалоўкі

3
Польскае войска аснасцяць дронамі, здольнымі пераносіць боегалоўкі
Антоні Мацярэвіч
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Мінабароны Польшчы падпісала тры кантракты аб пастаўках рыштунку і ўзбраення для войска.

Урад Польшчы падпісаў тры кантракты аб пастаўках рыштунку і ўзбраення для войска. Пра гэта паведаміў міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч падчас размовы з блогерамі, паведамляе radiopolsha.pl.

Кіраўнік Мінабароны адзначыў, што дзякуючы такім кантрактам з польскімі заводамі Польшча павышае ўзровень сваёй гатоўнасці да абароны ад пагроз.

«Гэта вельмі важны крок ва ўмацаванні нашага войска, а таксама ў тых дзеяннях, той здольнасці польскага войска, якая будзе супрацьстаяць магчымым пагрозам з усходняга кірунку сучасным і эфектыўным спосабам», - сказаў польскі міністр.

Адзін з падпісаных кантрактаў датычыцца паставак першай партыі вырабленых у Польшчы дронаў, здольных пераносіць грузы, другі - вытворчасці боегаловак для гэтых апаратаў.

Трэцяя дамова датычыцца паставак оптаэлектрычнага рыштунку для войскаў тэрытарыяльнай абароны. Гаворка ідзе перш за ўсё аб прыцэлах і ноктавізарах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках