25 красавiка 2024, Чацвер, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Time назваў Трампа «Чалавекам года»

Time назваў Трампа «Чалавекам года»

Традыцыйна ў снежні амерыканскі часопіс Time назваў чалавека года.

Сёлета на званне таксама прэтэндавалі прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, экс-кандыдатка ў прэзідэнты ЗША Хілары Клінтан, прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Мадзі, заснавальнік Facebook Марк Цукерберг, спявачка Бэёнсэ, а таксама аўтары інфармацыі аб атручанай вадзе ў амерыканскім горадзе Флінце, піша tut.by.

Паводле версіі чытачоў часопіса чалавекам года стаў прэм'ер-міністр Індыі, другое месца падзялілі дзейны і абраны прэзідэнты ЗША Барак Абама і Дональд Трамп, а таксама заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж, трэцяе месца заняў Уладзімір Пуцін. Дарэчы, Абама і Пуцін ужо станавіліся ў розныя гады «Чалавекам года» паводле версіі часопіса.

«Чалавекам года – 2015» паводле версіі часопіса стала канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель за захаванне і прасоўванне ідэі «Еўропы без межаў» на фоне эканамічнай нестабільнасці ды міграцыйнага крызісу.

У 2014 годзе тытул «Чалавек года» прысудзілі змагарам з Эболай, а ў 2013-м - Папе рымскаму Францішку.

Time - папулярны штотыднёвы часопіс у ЗША, які выдаецца з 1923 года, штаб-кватэра знаходзіцца ў Нью-Ёрку. Прысуджаць званне «Чалавек года» часопіс стаў з 1927 года. Першым быў лётчык Чарльз Ліндберг, які ўпершыню ў гісторыі ў адзіночку пераляцеў Атлантыку. Пераможцу выбірае выканаўчы рэдактар. З 1999 года часопіс публікуе рэйтынг Time 100 - спіс ста найбольш уплывовых людзей мінулага года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках