19 красавiка 2024, Пятніца, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў Менску раптоўна скасавалі

4
Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў Менску раптоўна скасавалі
Зміцер Вайцюшкевіч
ФОТА: BUDZMA.BY

Выступ гурта WZ-orkiestra нечакана скасаваны пасля таго, як яго правядзенне было ўзгодненае з уладамі і пачаты продаж квіткоў.

Услед за канцэртамі праектаў Сяргея Міхалка і «Народнага альбома» гастрольнае пасведчанне атрымалі арганізатары канцэрту Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra. Імпрэзу планавалася правесці 8 студзеня ў менскай канцэртнай зале «Атлант». Рэкламная кампанія і продаж квіткоў стартавалі на мінулым тыдні.

Сам выканаўца быў настроены аптымістычна і выказаў надзею ў каментары для tuzin.fm, што гэтая адліга сур'ёзная і надоўга. WZ-orkiestra рыхтавала вялікую праграму, куды павінны былі ўвайсці найлепшыя песні Змітра - ад альбома «Цацачная крама» да «Каметы» - дыску, які быў прызнаны альбомам месяца на tuzin.fm у лістападзе.

Аднак, 7 снежня продаж квіткоў быў спынены, а ў афішы з'явілася пазнака «Адмена». Арганізатар канцэрта Вячаслаў Гулевіч паведаміў, што ім было нечакана адмоўлена ў арэндзе пляцоўкі, нягледзячы на папярэднюю дамоўленасць і наяўнасць гастрольнага пасведчання. Як растлумачылі ў дырэкцыі КЗ «Атлант», у іх з'явіліся непераадольныя перашкоды - завод «Атлант» сыходзіць на зімовыя канікулы, аж да 16 студзеня 2017 года, таму абслужыць гэтае мерапрыемства ўяўляецца немагчымым.

З 2010 года Зміцер Вайцюшкевіч пазбаўлены магчымасці легальна выступаць на Радзіме. Ягоныя канцэрты ва ўсёй Беларусі зрываюцца з розных прычынаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках