19 красавiка 2024, Пятніца, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: Улады могуць прызнаць бел-чырвона-белы сцяг

11
Зміцер Дашкевіч: Улады могуць прызнаць бел-чырвона-белы сцяг
ЗМІЦЕР ДАШКЕВІЧ
ФОТА: BELSAT.EU

Без патрыётаў і нацыянальнай сімволікі абараніць суверэнітэт Беларусі немагчыма.

Больш за месяц таму лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч перадаў у Мінкульт Беларусі зварот аб прызнанні бел-чырвона-белага сцяга гістарычнай каштоўнасцю. Колькасць подпісаў пад зваротам перасягае 10,5 тысяч.

Між тым, відавочна, што дзяржаўныя мас-медыі пачалі рыхтаваць грамадскую думку да магчымага прызнання сцяга, заявіў моладзевы лідар у інтэрв'ю «Радыё Рацыя»:

- Многія цяпер вельмі шкадуюць аб тым, што ў 1995 годзе яны, кіруючыся каньюнктурнай выгадай, рвалі бел-чырвона-белы сцяг, пераследвалі носьбітаў нацыянальнай сімволікі. 20 гадоў гэтым займаліся. Цяпер не так проста павярнуць гэтую машыну, нават калі б яны і хацелі.

Хоць мы, вядома, радыя, што (хай і з кан'юнктурных прычын), але дзяржава спрабуе развязнуцца. Бо Лукашэнка разумее: без патрыётаў нацыянальнай сімволікі ён не абароніць Беларусь і адпаведна сваю ўладу.

Вядома, што Міністэрства культуры накіравала зварот у Акадэмію навук для выпрацоўкі афіцыйнай пазіцыі пра бел-чырвона-белы сцягу. Найбліжэйшыя дні Зміцер Дашкевіч збіраецца асабіста пайсці ў міністэрства.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках