29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO заклікаў захоўваць санкцыі супраць Расеі

4
Генеральны сакратар NATO заклікаў захоўваць санкцыі супраць Расеі
ФОТА: GETTY IMAGES

Менскія пагадненні аб Украіне застаюцца нявыкананымі, таму санкцыйны ціск на РФ мае захоўвацца.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заклікаў заходніх хаўруснікаў захоўваць дыпламатычны і санкцыйны ціск на Расію датуль, пакуль яна не выканае пагадненняў аб мірным урэгуляванні на ўсходзе Украіны. "Сусветная супольнасць мае працягваць ціск на Расею, каб прымусіць яе выканаць свае абавязанні, асабліва ўлічваючы той факт, што сітуацыя з бяспекай на ўсходзе Украіны застаецца такой сур'ёзнай", - заявіў ён на брыфінгу па заканчэнні пасяджэння камісіі NATO - Украіна ў Брусэлі ў сераду, 7 снежня, перадае DW.

Столтэнбэрг канстатаваў імклівае павелічэнне колькасці парушэнняў спынення агню на Данбасе. Паводле ягоных слоў, у гэтым рэгіёне часам штодня адбываюцца сотні выбухаў, пры гэтым большасць з іх з'яўляецца вынікам ужывання цяжкіх узбраенняў, забароненых менскімі дамоўленасцямі аб ўрэгуляванні ва Украіне.

Генеральны сакратар NATO падкрэсліў, што дыпламатыя з'яўляецца адзіным магчымым шляхам урэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны. Ён таксама паведаміў, што кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін пацвердзіў ахвоту Кіева выконваць абавязанні аб урэгуляванні крызісу на Данбасе.

Са свайго боку кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер выказаў упэўненасць у тым, што санкцыі супраць Расеі будуць захаваныя. "Патрэбнага значнага прагрэсу ў справе рэалізацыі менскіх пагадненняў не дасягнута, таму на еўрапейскім узроўні не павінна ўзнікнуць сур'ёзных цяжкасцяў пры разглядзе пытання аб падаўжэнні санкцый супраць Масквы", - заявіў ён 7 снежня ў Брусэлі.

Кіраўнік нямецкай дыпламатыі таксама выказаў меркаванне, што пакуль спадзявацца на сур'ёзныя зрухі ў справе ўрэгулявання ў Данбасе не даводзіцца, бо і Расея, і Украіна зоймуць, як ён мяркуе, чакальную пазіцыю ў сувязі з прыходам да ўлады ў ЗША новай адміністрацыі.

Санкцыі Еўразвязу супраць Расеі мінаюць у канцы студзеня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках