19 красавiка 2024, Пятніца, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зорнае неба на Пятроўшчыне зафарбавалі

8
Зорнае неба на Пятроўшчыне зафарбавалі

Белыя плямы на столі станцыі метро з'явіліся блізу месяца таму.

Станцыя метро «Пятроўшчына» была адкрытая не так даўно, чатыры гады таму, таму многіх менчукоў здзівіла, што столь пачала абсыпацца, піша kp.by.

Многіх менчукоў здзівіла, што столь на новай станцыі стала абсыпацца
Фота: Вольга Івашэнка

- Чатыры месяцы таму мы сталі даследаваць станцыю і заўважылі праблемы. У цюбінгах столі стала адслойвацца фарба, - кажа прэс-сакратар Менскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін. - Высветлілі, што афарбоўка была выкананая з адхіленнямі ад праекта, паводле гарантыі забудоўшчык «Менскметрабуд» стаў выпраўляць хібы. Зорная столь з белымі дзіркамі ўразіла многіх.

Такія плямы з'явіліся некалькі месяцаў таму
Фота: Алеся Дашук

Прэс-сакратар тлумачыў, што працэс зацягнуўся, бо будаўнікі маглі працаваць толькі ўначы, ды і фарбу патрэбнага тону знайсці было складана.

Будаўнікі доўга не маглі знайсці прыдатную фарбу
Фота: Вольга Івашэнка

Сёння плямы на столі ўжо былі зафарбаваныя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках