20 красавiка 2024, Субота, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАК падоўжыў санкцыі супраць РФ

7
МАК падоўжыў санкцыі супраць РФ

Санкцыі маюць на ўвазе забарону на правядзенне пад эгідай МАК усялякіх спартыўных мерапрыемстваў на тэрыторыі Расеі.

Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў пастанову аб падаўжэнні санкцый супраць Расеі, якія былі ўведзеныя праз допінгавы скандал. Пра гэта паведамляе Republic са спасылкай на Associated Press.

Абмежаванні, падкрэслілі ў МАК, падоўжаныя «да далейшага паведамлення». Санкцыі маюць на ўвазе забарону на правядзенне пад эгідай МАК усялякіх спартыўных мерапрыемстваў на тэрыторыі Расеі.

Першапачаткова санкцыі былі ўведзеныя 19 ліпеня; іх дзеянне распаўсюджвалася да канца 2016 года. Перад гэтым быў апублікаваны даклад незалежнай камісіі Усясветнага антыдопінгавага агенцтва (WАDА), у якім сцвярджалася, што ў Расеі існавала сістэма ўтойвання станоўчых допінг-проб і што пра гэта ведалі высокапастаўленыя расейскія чыноўнікі, а таксама ФСБ.

Публікацыя дакладу таксама прывяла да таго, што прыкладна траціна расейскіх спартоўцаў прапусціла Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра. У Паралімпіядзе не брала ўдзел уся расейская каманда.

Чакаецца, што 9 снежня WADA падасць другую частку дакладу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках