29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку падманулі з трэцяй ратай крэдыту ЕФСР

32

Ні ў лістападзе, ні ў снежні Беларусь не атрымала трэцяй раты крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.

Снежаньская рада Фонду беларускае пытанне не разглядала. Tut.by высвятляў, з чым звязаная затрымка ў атрыманні сродкаў.

«Праграма (з ЕФСР. — Рэд.) рэалізуецца паспяхова. І ёсць усе перадумовы да таго, што мы можам у выніку працы на 1 верасня прэтэндаваць і на трэцюю рату. Сітуацыя на валютным рынку дастаткова стабільная. Існуе прафіцыт прапановы валюты на рынку. Нацыянальны банк ажыццяўляе куплю і папаўненне ЗВР за кошт гэтага прафіцыту», — заяўляў прэм'ер-міністр Беларусі ў жніўні.

Ужо ў верасні, пасля кантрольнай даты, першы намеснік кіраўніка Нацбанка Тарас Надольны таксама пацвярджаў, што Беларусь «выканала ўсе патрэбныя індыкатары» і чакае паступлення раты. Не сумняваліся ў атрыманні сродкаў і ў Мінфіне, першы намеснік міністра Максім Ермаловіч у лістападзе паведамляў, што беларускае пытанне рада Фонду разгледзіць у канцы лістапада - пачатку снежня. Але ў выніку пасяджэння рады 6 снежня стала вядома толькі аб выдачы чарговай раты Арменіі.

У прэс-службе Мінфіна Беларусі паведамілі, што экспэрты міністэрства і Еўразійскага банка развіцця як кіраўніка сродкаў Фонду абмяркоўваюць беларускую заяўку.

«На парадку прамінулай Рады ЕФСР пытанне аб фінансавым крэдыце Беларусі не стаяла. Цяпер ідуць кансультацыі аб выкананні ўмоў выдачы чарговай раты», — пракаментавалі ў прэс-службе ЕАБР.

Паводле інфармацыі крыніцы, блізкай да Фонду, гаворка ідзе аб тым, што Беларусь не выканала тры з 22 паказчыкаў (частка з іх — кантрольная, частка — індыкатыўная) матрыцы захадаў эканамічнай палітыкі і структурных пераўтварэнняў.

Пры гэтым суразмоўцы пацвярджаюць, што ключавыя паказчыкі Менск сапраўды выканаў, але ў дакуменце ёсць шчыліны, якія не дазваляюць аўтаматычна разлічваць на атрыманне сродкаў. Да прыкладу, што да часткі паказчыкаў ёсць умова, што яны могуць падлягаць карэкцыі ў бок узмацнення «ў выпадку ўзнікнення рызыкі недасягнення мэт праграмы». Канкрэтныя захады і абноўленыя гранічныя паказчыкі апісваюцца ў дадатках да Ліста аб намерах для адпаведнай раты. Беларускія экспэрты адзначаюць, што невыкананне адзінкавых паказчыкаў здараецца часта, і практычна ніколі гэта не перашкаджала атрыманню чарговай раты.

Суразмоўцы мяркуюць, што прынцыповасць і строгасць з Менскам гэтым разам — пытанне, якое ляжыць не ў эканамічнай, а ў палітычнай роўніцы. Гаворка пра назбіраныя і пакуль так і не развязаныя праблемы ў стасунках з Расеяй, у тым ліку ў самай балючай для Беларусі сфэры пастаўкі энэрганосьбітаў. Надзеі на лістападаўскую сустрэчу кіраўнікоў дзвюх дзяржаў не апраўдаліся. Пытанні паставак нафты і газу не былі развязаныя, Менск падпаў пад ідэалагічную атаку расейскіх СМІ, а неатрыманне сродкаў ад Фонду, дзе ключавую ролю адыгрывае Расея, — яшчэ адзін сімптом.

Да канца года Менск не атрымае чарговую рату, упэўненыя крыніцы.Лукашэнку падманулі з трэцяй ратай крэдыту ЕФСР

Да канца года Менск не атрымае чарговую рату, упэўненыя крыніцы.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках