28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ трапіла ў рэйтынг палітыкаў, якія будуць вызначаць палітыку ЕЗ

6
Грыбаўскайтэ трапіла ў рэйтынг палітыкаў, якія будуць вызначаць палітыку ЕЗ
ДАЛЯ ГРЫБАЎСКАЙТЭ

Прэзідэнтка Літвы ўвайшла ў спіс з 28 палітыкаў, якія ў 2017 годзе будуць уплываць на фармаванне еўрапейскай палітыкі.

Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ з характарыстыкай «жалезная лэдзі» ўвайшла ў спіс з дваццаці васьмі палітыкаў, якія, на думку выдання Politico.eu (пераклад - delfi.lt) будуць налета ўплываць на фармаванне еўрапейскай палітыкі.

«У Літве, дзе палітыка з'яўляецца сінонімам скандалу і зменлівасці, прэзідэнтка Даля Грыбаўскайтэ з'яўляецца ўвасабленнем цвёрдасці», - гаворыцца ў тэксце аб літоўскай прэзідэнтцы.

Складальнікі рэйтынгу нагадваюць, што Грыбаўскайтэ называюць «жалезнай магноліяй» і параўноўваюць c Маргарэт Тэтчэр.

«Ейнай краіне і рэгіёну наступнымі месяцамі без сумневаў будзе патрэбная стабілізацыйная рука. Абранне Дональда Трампа прывяло да ўлады рэспубліканца, які падчас перадвыбарчай кампаніі паслядоўна выказваў сваё захапленне заўзятаму злосніку Балтыі прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну і ставіў пад сумнеў прыхільнасць Амэрыкі вайсковаму альянсу NATO, які з'яўляецца гарантам іх (краін Балтыі - заўв.) бяспекі», - гаворыцца далей.

Таксама складальнікі рэйтынгу адзначаюць, што ейная цвёрдая пазіцыя ў сябе ў краіне і блізкасць з тымі, хто працуе ў Брусэлі, дазваляе ёй знаходзіцца вышэй за рэальную вагу сваёй невялікай краіны.

«З моманту ўступу на пасаду ў 2009 годзе і падчас другога тэрміну 60-гадовая прэзідэнтка вядзе бітвы на міжнароднай арэне, праштурхоўвае санкцыі Захаду ў дачыненні да Расеі, дапамогу Украіне ў яе абароне, абараняе вольны рух працоўнай сілы ў ЕЗ, не пакідаючы ў баку і крызіс мігрантаў. Усе гэтыя тэмы, мабыць, будуць галоўнымі ў 2017 годзе», піша politico.eu.

Даўняму крытыку Пуціна, якога Грыбаўскайтэ параўноўвала з Гітлерам і Сталіным, давядзецца сур'ёзна папрацаваць, каб санкцыі ў дачыненні да Расеі засталіся ў дзеянні, піша выданне і падае цытату з інтэрв'ю з літоўскай кіраўніцай: «Калі мы зменім нашу пазіцыю ці не астоімся пад ціскам Расеі, ніхто не ведае, колькі яшчэ чырвоны ліній будзе пяройдзена».

Падаюцца і некаторыя факты аб самой прэзідэнтцы. Сярод іншага, на пытанне аб ейным хобі, Грыбаўскайтэ адказала: «Я маю мала магчымасцяў захапляцца хобі. Я люблю чытанне, музыку, аднак мая ўвага заўсёды сфакусаваная на працы».

Калі яе спыталі, чаго ёй больш за ўсё не стае з жыцця часоў працы ў Брусэлі, літоўская прэзідэнтка прызналася, што «няма часу згадваць мінуўшчыну»: «Значна важней глядзець наперад».

Якое Ваша свята мары? І тут Грыбаўскайтэ кажа толькі аб працы: «Я не мару аб святах. Мая праца дае мне і цяжар, і задавальненне. Радасць ад добрых вынікаў маёй дзейнасці — гэтага дастаткова таксама і для свята».

У рэйтынг 28 персон, якія будуць фармаваць палітыку ў 2017 годзе, таксама ўвайшлі мэр Лондана Садок Хан, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган, міністр фінансаў Латвіі Дана Рэйзнецэ-Озала, генеральная дырэктарка UNESCO Ірына Бокава. Грыбаўскайтэ размясцілася паміж аўстрыйцам Сэбасцьянам Курцам і данцам Епэ Трангольмам-Мікельсэнам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках