19 красавiка 2024, Пятніца, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рух «За Свабоду» арганізуе чытанні ля помніка Багдановічу

1
Рух «За Свабоду» арганізуе чытанні ля помніка Багдановічу

9 снежня споўніцца 125 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Рух «За Свабоду» заклікае ў гэты дзень прыйсці да помніка паэту і ўзяць удзел у літаратурных чытаннях, паведамляе nn.by.

Збор удзельнікаў акцыі запланаваны 9 снежня а 19.00, паведаміў сябра менскай гарадской рады руху Аляксандр Славінскі. З ягоных слоў, кожны ахвочы зможа прачытаць улюбёныя вершы паэта, да помніка ўскладуць кветкі, запаляць свечкі.

«Беларускія ўлады павінны шанаваць нацыянальных герояў, выдатных пісьменнікаў, тых, хто спрыяў станаўленню беларускай нацыі. Замест гэтага яны зацыкліліся на падзеях чужой гісторыі. У краіне з'яўляюцца новыя помнікі Леніну, працягваецца святкаванне дат, якія не маюць дачынення да беларускай гісторыі, вольна сабе адчулі прапагандысты расейскага свету», — адзначыў старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

«Набліжаюцца чарговыя ўгодкі, аднак невядома аб святкаванні гэтай даты на дзяржаўным узроўні. Калі ўлады нічога не робяць, то грамадскасць мае ўзяць гэта ў свае рукі і нагадаць пра 125-годдзе Максіма Багдановіча беларусам. Менавіта таму мы плануем прыйсці да помніка, каб ускласці кветкі, запаліць свечкі», — адзначыў Губарэвіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках