24 красавiка 2024, Серада, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочы атрымаў траўмы на БелАЭС, зваліўшыся з лесвіцы

3
Рабочы атрымаў траўмы на БелАЭС, зваліўшыся з лесвіцы

Напярэдадні СМІ паведамілі, што рабочы загінуў, упаўшы з вышыні, аднак на БелАЭС гэтую інфармацыю зняпраўдзілі.

Следчы камітэт Беларусі пачаў праверку ў сувязі з траўмаваннем працоўнага, які ўпаў з лесвіцы на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС у Астравецкім раёне.

"Ідзе праверка паводле факта няшчаснага выпадку на тэрыторыі АЭС. 2 снежня працоўны спатыкнуўся на лесвіцы і ўпаў, атрымаўшы пералом сцягна і ўдары. Жыццю яго нічога не пагражае", – паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК Гарадзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Напярэдадні партыя "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" паведаміла, што на БелАЭС загінуў рабочы.

У верасні гэтага года намеснік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк паведаміў, што за ўвесь час будаўніцтва АЭС на пляцоўцы ў Астраўцы загінула тры чалавекі.

Беларуская АЭС, якая будуецца пры ўдзеле Расеі ў Гарадзенскай вобласці за 50 кіламетраў ад Вільні, будзе складацца з двух энэргаблокаў ВВЭР-1200 сумарнай электрычнай магутнасцю да 2400 мегават. Увод у прамысловую эксплуатацыю першага блока Беларускай АЭС запланаваны на 2019 год, другога — на 2020 год.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках