25 красавiка 2024, Чацвер, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп абмеркаваў з Ды Капрыа ахову навакольнага асяроддзя і развіццё эканомікі

6
Трамп абмеркаваў з Ды Капрыа ахову навакольнага асяроддзя і развіццё эканомікі
ЛЕАНАРДА ДЫ КАПРЫА
ФОТА: GABRIEL OLSEN/FILMMAGIC/GETTY IMAGES

Ды Капрыа распавёў Трампу пра свае ідэі стварэння мільёнаў працоўных месцаў за кошт аднаўляльнай энэргетыкі.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сераду абмеркаваў з зоркай Галівуду Леанардам Ды Капрыа магчымасці ўмацавання амерыканскай эканомікі за кошт абароны навакольнага асяроддзя. Пра гэта агенцтву Associated Press (AP) паведаміў афіцыйны прадстаўнік фонда актора Тэры Тэмінен, паведамляе interfax.ru.

Ён звярнуў увагу, што сустрэча адбылася ў хмарачосе Trump Tower у цэнтры Нью-Ёрка і працягвалася блізу паўтары гадзіны. У ёй бралі ўдзел дачка рэспубліканца Іванка, а таксама некаторыя супрацоўнікі яго пераходнага штаба. Ды Капрыа распавёў Трампу пра свае ідэі што да таго, як развіццё аднаўляльнай энэргетыкі можа стварыць мільёны працоўных месцаў.

Раней сёлета Ды Капрыа завяршыў працу над дакументальным фільмам пад назвай Before the Flood. Копію карціны, прысвечанай пытанням экалогіі і абароны выміраючых відаў, актор, як адзначае AP, падарыў Іванцы Трамп. Абраны прэзідэнт, са слоў крыніцы агенцтва, абяцаў, што таксама азнаёміцца са стужкай.

Са слоў Тэмінена, Трамп праявіў цікавасць да ініцыятываў Ды Капрыа і ўказаў, што зноў сустрэнецца з акторам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках