25 красавiка 2024, Чацвер, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - «Знешэканамбанку»: Для вас Беларусь павінна быць як Расея

17
Лукашэнка - «Знешэканамбанку»: Для вас Беларусь павінна быць як Расея
Фота: kp.ru

Дыктатар падзякаваў расейскаму банку за падтрымку ў «складаныя часы».

Пра гэта Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынём расейскай дзяржкарпарацыі «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці («Знешэканамбанк»)» Сяргеем Горкавым 8 снежня ў Менску, паведамляе БелаПАН.

«Публічна хачу сказаць, што вы заўсёды будзеце мець і ад мяне, і ад урада, Нацыянальнага банка, перш за ўсё, падтрымку. Але калі вы будзеце ставіцца да нас і нашых прадпрыемстваў, фізічных, юрыдычных асоб, як у Расеі. Для вас Беларусь павінна быць, як Расея», — заявіў Лукашэнка.

«Вы не адмаўляліся ад супрацоўніцтва з Беларуссю. Вы крэдытуеце нашы найбуйнейшыя прадпрыемствы на сотні мільёнаў даляраў. Я вельмі цаню тое, што ў цяжкія часы вы не кінулі займацца гэтым пытаннем. Гэта кажа аб тым, што вы сур'ёзна прыйшлі ў Беларусь і гатовыя тут працаваць», — сказаў ён, дадаўшы, што стан спраў у беларускай эканоміцы шмат у чым залежыць ад сітуацыі ў Расеі.

Са слоў Лукашэнкі, беларуская банкаўская сістэма, магчыма, трохі адрозніваецца ад расейскай, але толькі знешне. «Я цалкам пераклаў адказнасць за функцыянаванне ўсёй сістэмы (не толькі першага і другога узроўняў) на старшыню праўлення Нацыянальнага банка, перадаў яму ўсе паўнамоцтвы. Тым больш у нас кіраваная сістэма. Кадравыя прызначэнні ўзгадняюцца з Нацыянальным банкам, а праз яго — з прэзідэнтам. Я ніколі не дапушчу, каб тут былі непрыстойныя стасункі да якіх-небудзь банкаў», — падкрэсліў дыктатар.

Калі любы банк, у тым ліку «Знешэканомбанк», будзе адпавядаць існым у краіне крытэрам, то ён заўсёды, заявіў Лукашэнка, «знойдзе абарону», «калі трэба». «Але ў нас гэтай абароны і шукаць не трэба, — дадаў ён. — Няма ў нас нейкіх «накатаў», «разборак» — гэта вельмі небяспечна. Вы можаце быць спакойныя і ўпэўненыя ў бяспецы свайго прадпрыемства на тэрыторыі Беларусі, якія б ні былі ў нас стасункі з Расеяй (не дай бог, вядома). Гэта святое — калі мы дамовіліся, усё павінна выконвацца менавіта так, як мы дамовіліся. У адваротным выпадку ніякія інвестыцыі і ніякай капітал сюды не пойдзе».

Пры гэтым Лукашэнка заўважыў: «Вельмі часта буйныя расейскія фірмы ў нас працавалі, і яны заўсёды былі абаронены нават ад таго, што ў іх адбывалася на радзіме. Тыя, хто мяне калісьці не паслухаўся (у мяне тры такія фірмы наўскідку — «Уралкалій» і іншыя), разваліліся, там сёння іншыя людзі. Той, хто паслухаў, — мы іх абаранялі, падтрымлівалі. І нахіліць нас у гэтым плане не зможа ніхто: ні расейскае кіраўніцтва, ні амерыканскае».

Расейскі «Знешэканомбанк» валодае асноўным пакетам акцый (больш 97%) беларускага ААТ «Банк БелВЭБ». Абодва банкі з'яўляюцца агентамі ў абслугоўванні расейскага дзяржаўнага экспартнага крэдыту на будаўніцтва Беларускай АЭС.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках