20 красавiка 2024, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Магілёвам пешаход напаў на інспектара ДАІ

51
Пад Магілёвам пешаход напаў на інспектара ДАІ

22-гадовы пешаход ішоў без флікера па трасе М4.

П'яны магілёвец напаў на супрацоўніка Бялыніцкай ДАІ. Мужчыну затрымалі ўвечары, калі ён ішоў па трасе. Было ўжо цёмна, а 22-гадовы пешаход быў без флікера, піша газета «Зара над Друццю».

Інцыдэнт адбыўся на трасе М4 каля вёскі Камяніца. Інспектар ДАІ выконваў свае службовыя абавязкі. Беспрацоўны магілёвец пачаў паводзіць сябе агрэсіўна, калі даведаўся, што панясе адказнасць за парушэнне ПДР у стане алкагольнага ап'янення.

Спрабуючы пакінуць службовы аўтамабіль, магілёвец некалькі разоў стукнуў у твар праваахоўніку. Міліцыянт шпіталізаваны ў Бялыніцкую райлякарню з дыягназам «закрытая чэрапна-мазгавая траўма», паведамляе ТРК «Магілёў».

У дачыненні да магілёўца распачатая крымінальная справа за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках