20 красавiка 2024, Субота, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па дарозе ў Берасце мікрааўтобус амбасады Польшчы вылецеў у кювет і перакуліўся

12

Са слоў кіроўцы, за некалькі секунд да аварыі яго апярэдзіла спадарожная фура – паветраная плынь вынесла мікробус у кювет.

Мікрааўтобус, які належыць амбасадзе Польшчы, вылецеў у кювет і перакуліўся праз складаныя варункі надвор'я на трасе М1 недалёка ад з'езду на Нясвіж, піша tut.by.

Мікрааўтобус «Volkswagen» рухаўся з Менска ў кірунку Берасця. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося пад 11:00 раніцы. Аўтамабіль занесла на слізкай дарозе і выкінула ў кювет, дзе ён перакуліўся. Кіроўца і пасажыры – у аўтамабілі ехалі тры чалавекі – былі прышпіленыя рамянямі бяспекі і не пацярпелі.

ФОТА: TUT.BY
ДАР'Я БУРАКІНА

Са слоў кіроўцы мікрааўтобуса, за некалькі секунд да аварыі яго апярэдзіла спадарожная фура – паветраная плынь вынесла мікрааўтобус у кювет.

Дырэктар Польскага інстытута ў Менску Матэвуш Адамскі напісаў у «Фэйсбуку», што мікрааўтобус транспартаваў назад у Польшчу экспанаты з выставы, якую арганізоўваў у Менску Польскі інстытут.

Таксама відавочцы паведамляюць аб пяці аварыях, якія адбыліся прыкладна за сто кіламетраў ад Менска на трасе М1 – праз слізготу аўтамабілі выносіла за межы праезнай часткі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках