25 красавiка 2024, Чацвер, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт Brent падняўся да $53,37 за барэль

Кошт Brent падняўся да $53,37 за барэль

Кошты нафты ў чацвер адышлі ад тыднёвага мінімуму і перасягнулі адзнаку $50 за барэль.

Гэта звязана з тым, што ўвага аналітыкаў пераключылася на будучую сустрэчу краін-чальцоў OPEC і дзяржаў, якія не ўваходзяць у картэль, на сустрэчы ім трэба канчаткова ўзгадніць скарачэнне аб'ёмаў здабычы, паведамляе Reuters.

Да 19.44 паводле Менску ф'ючэрсы на нафту Brent выраслі на 0,66 адсотка да $53,37 за барэль.

Кошты нафты апусціліся больш чым на $2 за барэль з 16-месячнага піку, дасягнутага ў панядзелак, на фоне актыўнасці інвестараў напярэдадні пагаднення паміж OPEC і Расеяй аб скарачэнні аб'ёмаў здабычы дзеля зніжэння лішку прапановы на сусветным рынку.

Арганізацыя краін-нафтаэкспарцёраў (OPEC) на саміце 30 лістапада ўпершыню з 2008 года дамовілася аб скарачэнні здабычы прыкладна на 1,2 мільёны барэляў за дзень дзеля падвышэння коштаў сыравіны.

Расея, якая не ўваходзіць у нафтакартэль, раней паведаміла, што гатовая знізіць вытворчасць прыкладна на 300 000 барэляў за дзень у першым паўгоддзі 2017 года.

Пасяджэнні краін клуба і дзяржаў, якія ў яго не ўваходзяць, на якім трэба будзе канчаткова ўзгадніць глабальнае пагадненне аб скарачэнні нафтаздабычы, пройдзе 10 снежня ў Вене.

Аднак некаторыя аналітыкі па-ранейшаму сумняваюцца, што планаванага скарачэння здабычы будзе дастаткова для аднаўлення балансу на сусветным рынку.

«Аптымізм вакол пастановы OPEC скараціць здабычу трохі аціх, – сказаў старэйшы аналітык таварных рынкаў SEB Chief Бьярнэ Скілдрап. – д'ябал хаваецца ў дэталях».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках