25 красавiка 2024, Чацвер, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці ўшанавалі міністра БНР Аркадзя Смоліча

Актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) правялі акцыю, прымеркаваную да 125-годдзя з дня нараджэння міністра БНР.

Берасцейскія сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) правялі акцыю, прымеркаваную да 125-годдзя з дня нараджэння міністра Беларускай Народнай Рэспублікі Аркадзя Смоліча.

Падчас акцыі сацыял-дэмакраты раздавалі каля Берасцейскага ўніверсітэта спецвыпуск свайго бюлетэня, прысвечаны Аркадзю Смолічу, перадае «Радыё Свабода».

«Мэта акцыі - прыцягнуць увагу студэнтаў і выкладчыкаў да юбілею Аркадзя Смоліча. Гэты выбітны чалавек стаяў ля вытокаў стварэння беларускай дзяржаўнасці, беларускай навукі. Аркадзь Смоліч - адзін са стваральнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (1918 год), аўтар праекта яе праграмы, адзін з тэарэтыкаў беларускай сацыял-дэмакратыі. Яго ўнёсак у развіццё беларускай навукі важны і па сёння», - сказала кіраўніца берасцейскай гарадской арганізацыі партыі Ганна Канюс.

Кіраўнік Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Г) Ігар Маслоўскі распавёў, што ўважае за неабходнае з боку ўлады больш увагі надаваць асобе Аркадзя Смоліча:

«Улады да яго постаці ставяцца нейтральна. У Менску нават адбыўся семінар пры БДУ, прысвечаны 125-годдзю Аркадзя Смоліча. Але, безумоўна, гэтага мала. Аркадзь Смоліч – дзяржаўны дзеяч, навуковец, які зрабіў значны ўнёсак у развіццё беларускай навукі. Ён быў адным з заснавальнікаў Акадэміі Навук. Тое, што ён рабіў - гэта вельмі важна і сёння. Яму павінна надавацца больш увагі - маглі б быць і вуліцы, і плошчы ў гонар Аркадзя Смоліча, у навучальных установах варта было б рабіць тэматычныя лекцыі, прысвечаныя яму»,/i>.

Аркадзь Смоліч нарадзіўся ў 1891 годзе, ён быў міністрам сельскай гаспадаркі Беларускай Народнай Рэспублікі, з'яўляўся спецыялістам у галіне геаграфіі, эканомікі, картаграфіі. У 1931 годзе Аркадзь Смоліч быў рэпрэсаваны камуністычнымі ўладамі і сасланы ў Сібір, адкуль быў вызвалены ў 1935 годзе. Аднак у 1937-м яго зноў арыштавалі, у 1938-м асудзілі і расстралялі.

У 1957 годзе Аркадзь Смоліч быў рэабілітаваны паводле гэтагп смяротнага прысуду, а ў 1988 годзе - і паводле прысуду першага суда.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках