Толькі пяць краін, якія не ўваходзяць у OPEC згодныя абмеркаваць зніжэнне здабычы нафты
2- 8.12.2016, 20:36
- 13,230
З 14 краін, якія не ўваходзяць у картэль, толькі РФ, Аман, Казахстан, Мексіка ды Інданезія пагадзіліся ўдзельнічаць у перамовах.
Толькі пяць краін-вытворцаў нафты з 14, якія не ўваходзяць у OPEC, згодныя абмеркаваць скарачэнне сярэднедзённай здабычы нафты на перамовах у Вене 10 снежня, паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва Reuters.
Так, з 14 краін, якія не ўваходзяць у картэль, толькі Расея, Аман, Казахстан, Мексіка ды Інданезія пагадзіліся прыняць удзел у перамовах.