24 красавiка 2024, Серада, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: Камандзе Беларусі патрэбны трэнер узросту Хацкевіча

20
Аляксандр Глеб: Камандзе Беларусі патрэбны трэнер узросту Хацкевіча
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ

Паўабаронца Аляксандр Глеб распавёў, каго бачыць пераемнікам Аляксандра Хацкевіча ў нацыянальнай камандзе.

Хаўбэк-ветэран каманды Беларусі Аляксандр Глеб у інтэрв'ю «Прессболу» распавёў пра тое, як успрыняў адстаўку галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Аляксандра Хацкевіча.

- Сыход Хацкевіча стаў для вас нечаканасцю?

- Не. Не сказаў бы так. Пасля гульні з балгарамі ў Аляксандра Мікалаевіча планавалася размова з кіраўніцтвам федэрацыі. Затым сказалі, што ён прадоўжыць працаваць з камандай. Напэўна, штосьці змянілася, я ж не ведаю нюансаў. Задача на восень не выкананая. Для звальнення, напэўна, ранавата, але гэта не мая справа.

- Каманда магла прадбачыць такое развіццё падзей?

- Магу сказаць толькі за сябе. Хадзілі чуткі, што Хацкевіч сам падасць у адстаўку пасля Балгарыі. Таму што выніку няма. Пасля гэтага з'явілася інфармацыя, што ён застаецца. Гэта ўсё.

- Як ставіцеся да таго, што адстаўка — гэта рэакцыя на прапанову панізіць заробак?

- У кожным выпадку гэта пастанова Аляксандра Мікалаевіча, і яе трэба паважаць. А каб ацаніць, трэба валодаць сітуацыяй, з боку гэта будзе не вельмі карэктна. Можна зразумець і федэрацыю — вынік, вядома, жудасны, і ў гэтым мы ўсе разам вінаватыя. Але можна і Хацкевіча — ёсць жа ўмовы кантракту. Ведаеш, у Турцыі ў гэтым плане з трэнерамі лёгка: няма выніку пару гульняў — наступны. Такі канвеер. Бяруць сваіх, таму што іх звальняць потым лягчэй: гэтае пытанне далей мясцовай федэрацыі не пойдзе, а за замежнікаў могуць заступіцца ФІФА і УЕФА.

- Каго бачыце пераемнікам Хацкевіча?

- Хочаш канкрэтнае прозвішча? У мяне ёсць адзін варыянт, але не хачу пра яго гаварыць. Калі агулам... Замежнік — дорага. Калі абы-якога легіянера — навошта? У нас і сваіх стае. Добрага спецыяліста — а сэнс? Тым больш цяпер. Ды і грошай ён выцягне нямала. Думаю, лепш беларуса, з плеяды маладзейшых, таго ж узросту з Хацкевічам.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках