25 красавiка 2024, Чацвер, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзь БНФ у Гомелі збірае подпісы за вуліцы Быкава і Караткевіча

3
Моладзь БНФ у Гомелі збірае подпісы за вуліцы Быкава і Караткевіча

Актывісты заклікаюць усіх грамадзян Беларусі пісаць электронныя або пісьмовыя звароты гарадскім уладам.

Моладзь БНФ пачала збор подпісаў за наданне вуліцам у Гомелі назваў у гонар Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча, паведамляе «Радыё Свабода».

Тэлеканал «Беларусь-1» паведаміў 3 снежня, што вуліцы імя Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча з'явіліся ў былым працоўным паселішчы Касцюкоўка, які ў гэтым годзе афіцыйна стаў адным з мікрараёнаў Гомеля.

Але ўжо 7 снежня сайты знялі гэтую інфармацыю, бо яна не адпавядала рэчаіснасці. Напраўду вуліцы ў Гомелі атрымалі зусім іншыя назвы.

«З 8 снежня мы пачынаем збор подпісаў за наданне новым вуліцам імя Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча, бо ўважаем іх за годных прадстаўнікоў нашай краіны, якія вядомыя далёка за яе межамі. Мы будзем праводзіць гэты збор подпісаў, бо нам вельмі сорамна, што ў Гомелі дагэтуль няма вуліц у гонар Быкава і Караткевіча», - сказаў кіраўнік гомельскай арганізацыі «Моладзі БНФ» Арцём Касавараў.

Актывісты заклікаюць усіх грамадзян Беларусі, найперш гомельцаў, пісаць электронныя або пісьмовыя звароты ў Гомельскі савет дэпутатаў з просьбай надаць новым вуліцам назвы ў гонар Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча.

Прадстаўнікі «Моладзі БНФ» у Гомелі маюць намер звярнуцца да гарадскіх уладаў і растлумачыць, калі праходзілі грамадскія абмеркаванні і чаму інфармацыі аб іх не было.

«А пасля гэтага паспрабуем дамагчыся новых грамадскіх слуханняў, бо гэты выпадак з боку мясцовых уладаў уважаем за вельмі нізкі», - сказалі ў арганізацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках