29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка баіцца, што расейскія банкі пачнуць выводзіць капітал

7
Лукашэнка баіцца, што расейскія банкі пачнуць выводзіць капітал

Экспэрты распавялі, навошта кіраўнік нагадаў старшыні Знешэканомбанка пра лёс экс-кіраўніка «Уралкалія».

Сустракаючыся 8 снежня са старшынём расейскай дзяржкарпарацыі «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці» Сяргеем Горкавым Лукашэнка не толькі гарантаваў падтрымку працы Знешэканамбанка, але і папярэдзіў аб неабходнасці выконваць дамоўленасці.

— Тыя, хто мяне калісьці не паслухаліся (у мяне тры такія фірмы наўскідку — «Уралкалій» і іншыя), разваліліся, там сёння іншыя людзі. Той, хто паслухаў, мы іх абаранялі, падтрымлівалі. І нахіліць нас у гэтым плане не зможа ніхто: ні расейскае кіраўніцтва, ні амерыканскае. Дамоўленасці — гэта жалезна. Яны павінны выконвацца, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

У групу Знешэканамбанка ўваходзіць ААТ «Банк БелВЭБ» (доля ЗЭБ ў статутным фондзе 97,5%).

ЗЭБ і ААТ «Банк БелВЭБ» з'яўляюцца банкамі-агентамі ў экспартным крэдыце сумаю 10 млрд. даляраў для будаўніцтва Беларускай АЭС. У канцы лістапада стала вядома, што кошт будаўніцтва АЭС і тэрміны ўводу яе ў эксплуатацыю вырастуць, нагадвае Заўтра тваёй краіны.

Палітолаг Алесь Лагвінец лічыць, што манера зносін кіраўніка са старшынёй Знешэканамбанка з'яўляецца сігналам: па любых пытаннях можна звяртацца толькі да аднаго чалавека — Аляксандра Лукашэнкі.

Суразмоўца сумняваецца, што ў агляднай будучыні сітуацыя дойдзе да вываду капіталаў расейскіх банкаў з Беларусі. У якасці прыкладу ён прыводзіць Украіну, стасункі якой з Расеяй абвостраныя ў значна большай ступені, што, аднак, не прывяло да сур'ёзнага супрацьстаяння ў банкаўскай сферы.

— Я не думаю, што напружанне ў нафтагазавай сферы можа перакінуцца ў банкаўскую сферу. Ва ўсякім выпадку, найбліжэйшым часам, — кажа экспэрт.

З іншага боку, падкрэсліў Лагвінец, такое развіццё падзей складана прадбачыць, бо мы бачым толькі некаторыя праявы напружанасці ў стасунках дзвюх краін. Большая частка перамоў і трэнняў адбываецца за зачыненымі дзвярыма.

Кажучы пра АЭС, якую на крэдыт ЗЭБ будуюць пад Астраўцом, палітолаг падкрэсліў:

— Гэта будаўніцтва з'яўляецца вынікам пастаноў урада Расеі. Знешэканомбанк вельмі блізкі да расейскіх уладаў. Расея мае тут відавочную цікавасць, бо яна разумее, што АЭС будзе адной з формаў шантажу Літвы і ЕЗ. Акрамя таго, станцыя павялічвае залежнасць Беларусі — гэта і пытанне дадатковых грошай на будаўніцтва, і паліва, і яго наступнай утылізацыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках