20 красавiка 2024, Субота, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія выдаткі з'ядаюць ільвіную долю бюджэту беларусаў

8
Якія выдаткі з'ядаюць ільвіную долю бюджэту беларусаў

І колькі сродкаў застаецца ў кашальку на культуру і вольны час?

Беларусы займаюць адно з лідзіруючых месцаў у Еўропе ў расходах на прадукты харчавання.

Экспэрты агенцтва РІА Рэйтынг падлічылі, што сярэднестатыстычная беларуская сям'я траціць на прадукты 39,1% свайго бюджэту. Паводле гэтага паказчыка ў спісе з 40 еўрапейскіх краін Беларусь знаходзіцца на 4-й пазіцыі.

Больш за нас выдаткоўваюць сродкі на харчаванне толькі жыхары Украіны (54,0%), Казахстана (43,8%) і Малдовы (42,1).

Менш за ўсё заклапочаныя пошукам сродкаў на харчаванне жыхары Люксембурга: у герцагстве доля выдаткаў сям'і на прадукты складае ўсяго 8,6%. У Польшчы гэты паказчык – 24%, у Латвіі – 26,5%, у Расеі – 32%, у Літве – 33,7%.

Экспэрты агенцтва адзначаюць заканамернасць: чым багацейшая краіна, тым менш у бюджэце яе грамадзян займаюць выдаткі на ежу. Наадварот, насельніцтва бедных дзяржаў вымушана выдаткоўваць на харчаванне значна большую частку сваіх сродкаў (да 40%-50% ад спажывецкіх выдаткаў), бо ўзровень іх дабрабыту не дазваляе расходаваць істотныя сумы на другарадныя, у параўнанні з прадуктамі, тавары, піша Заўтра тваёй краіны.

Як б'юць па сямейным бюджэце шкодныя звычкі

Нягледзячы на невялікі ўзровень дастатку, беларуская сям'я звычайна не эканоміць на шкодных звычках.

Паводле звестак даследавання РІА Рэйтынг, нашы суграмадзяне ў сярэднім трацяць 3,5% хатняга бюджэту на алкаголь і тытунь. Для параўнання: у Малдове гэты паказчык складае 1,4%, у Казахстане – 1,9%, у Расеі – 3,0%. Палякі выдаткоўваюць на алкаголь і тытунь 2,5% даходаў, латвійцы – 3,3%, літоўцы – 3,4%. Сярод былых рэспублік СССР гэты паказчык вышэйшы, чым у Беларусі, толькі ў Эстоніі (4,0%) і Украіны (3,8%).

Па расходах на шкодныя звычкі ў Еўропе Беларусь, акрамя згаданых краін, таксама саступае Францыі і Чарнагорыі (па 3,6%), Грэцыі (4,0%), Турцыі (4,2%), Балгарыі (4,4%), Сербіі (4,6%). А лідзіруе Румынія (7,8%).

Менш за ўсіх выдаткоўваюць сродкаў на алкаголь і тытунь грамадзяне Люксембурга і Кіпра — 1,3%.

Беларусы не эканомяць на адпачынку ля мора

Затое Беларусь у самым нізе еўрапейскага рэйтынгу па расходах на гатэлі і кавярні. На гэтыя мэты беларуская сям'я вылучае ўсяго 2,9% свайго бюджэту. Менш нас выдаткоўваюць на гатэлі і кавярні: румыны (1,4%), малдаване (1,7%), украінцы (2,4%), сербы і харваты (па 2,7%). У Расеі гэты паказчык – 3,5%, у Літве – 3,2%, у Латвіі – 4,9%, у Польшчы – 4,2%. Больш за ўсіх у Еўропе на кавярні і гатэлі выдаткоўваюць швейцарцы – 10,6%.

Як ні дзіўна, але на культуру і вольны час у кашальку сярэднестатыстычнай беларускай сям'і застаецца таксама параўнальна нямала сродкаў — 5,4%. Гэта больш чым у італьянцаў, партугальцаў, туркаў, грэкаў, чарнагорцаў, балгараў, літоўцаў, сербаў, румынаў, македонцаў, малдаван і ўкраінцаў. Праўда, большасць гэтых краін маюць выхад да мора, і іх жыхарам не трэба эканоміць грошы на летні адпачынак. Больш за ўсіх на культуру і адпачынак выдаткоўваюць з іх сямейнага бюджэту шведы (18,7%) , менш за ўсіх – малдаване (1,4%)

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках