25 красавiка 2024, Чацвер, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Паўднёвай Карэі абвясціў імпічмент прэзідэнту

4
Парламент Паўднёвай Карэі абвясціў імпічмент прэзідэнту
ПАК КЫН ХЕ
ФОТА: REUTERS

Цяпер пытанне адхілення прэзідэнта ад пасады цягам паўгода разгледзіць Канстытуцыйны суд.

Парламент Паўднёвай Карэі абвясціў імпічмент прэзідэнту Пак Кын Хе, паведамляе агенцтва Франс-Прэс (пераклад «Радио Свобода»). За імпічмент прагаласавалі 234 дэпутаты з неабходных 200. Цяпер пытанне адхілення прэзідэнта ад пасады цягам паўгода разгледзіць Канстытуцыйны суд.

Рэйтынг кіраўніцы Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе абрынуўся ў канцы кастрычніка пасля паведамленняў мясцовых СМІ аб уплыве сяброўкі прэзідэнта на дзяржаўную палітыку. Яна змушала паўднёвакарэйскія карпарацыі ахвяраваць мільёны даляраў падкантрольным ёй фондам. Жанчыну арыштавалі і абвінавацілі ў злоўжыванні ўладай.

Некалькі былых памочнікаў прэзідэнта былі таксама арыштаваныя паводле абвінавачвання ў перавышэнні ўлады. Пак Кын Хе публічна папрасіла прабачэння за тое, што адбылося, але не стала пакідаць сваю пасаду.

З лістапада ў Паўднёвай Карэі праходзяць масавыя акцыі пратэсту з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта. Пратэстоўцы абвінавачваюць Пак Кын Хе ў няздольнасці кіраваць краінай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках