29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі баец стаў «Каралём рынга» ў Санкт-Пецярбургу

3
Беларускі баец стаў «Каралём рынга» ў Санкт-Пецярбургу

Максім «Вежа» Пугачоў 8 снежня атрымаў перамогу ў галоўным баі турніру ММА змешаных адзінаборстваў.

Нагадаем, што прэстыжны турнір сабраў найлепшых спартоўцаў СНД і Расеі. Было праведзена дзесяць баёў, па пяць сярод мужчын і жанчын. А ў галоўным баі вечара сустрэліся Максім Пугачоў (8 баёў, 6 перамог, 2 паразы) і расеец Максім Шчокін (3 баі, 2 перамогі і параза), паведамляе intex-press.by.

Наш спартовец атрымаў упэўненую перамогу, правёўшы ў другім раўндзе цікавы прыём, і здабыў званне «Кароль Рынгу-2016».

Максім Пугачоў нарадзіўся 11 студзеня 1993 года ў Баранавічах. Майстар спорту ў грэплінгу ADCC і UWW, майстар спорту ў ММА (змешаныя адзінаборствы) і баявых самба. Чэмпіён Беларусі (2009, 2010) у дзюдо, самба, каратэ, чэмпіён СЗФА Санкт-Пецярбурга ў баявым самба 2013, чэмпіён Беларусі ў грэплінгу ADCC у раздзеле NoGi, UWW. Прызёр чэмпіянатаў Еўропы і свету ў ММА. У гэты момант прафесійны спартовец прамоўшэн M1-Challenge.

З 2016 года ён з'яўляецца дырэктарам і галоўным трэнерам баранавіцкага клуба змешаных адзінаборстваў «Вежа».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках