19 красавiка 2024, Пятніца, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь зноў выбілася ў лідары ва ўжыванні алкаголю

28
Беларусь зноў выбілася ў лідары ва ўжыванні алкаголю

У сярэднім беларусы, старэйшыя за 15 гадовы ўзрост, ужываюць 17,5 літра чыстага спірту на год.

Брытанскі журналіст і дызайнер Дэвід МакКэндлес у сваёй кнізе Information is beautiful сабраў інфармацыю пра краіны з розных баз звестак, уключаючы ЦРУ, Сусветны банк, Reuters і Forbes. Звесткі былі падзеленыя на 9 катэгорый: тавары, псіхалогія, экалогія, кулінарыя, эканоміка, ветлівасць, чалавечнасць, тэхналогіі і мярзота. Затым даследчык адсачыў, якая краіна ў якой сферы займае першае месца, піша thinktanks.by.

На жаль, Беларусь заняла пальму першынства ў такой дэструктыўнай сферы, як спажыванне алкаголю. Відавочна, аўтар даследавання абапіраўся на даклад Сусветнай арганізацыі аховы здароўя «Аб становішчы ў галіне алкаголю і здароўя», апублікаваны ў 2014 годзе. Згодна з дакументам, у сярэднім беларус, старэйшы за 15 гадовы ўзрост, ужывае 17,5 літра чыстага спірту на год. Мужчыны п'юць больш - 27,5 літра, пры гэтым жанчыны - 9,1 літра на год. У той жа час у сярэднім людзі ў іншых краінах свету выпіваюць блізу 6,2 літра чыстага спірту на год.

У краін-суседзяў Беларусі лідарства больш прыемнае. Так Латвія, паводле звестак аўтара даследавання, утрымлівае першынство ў ліку прыгожых жанчын, Літва - у хуткасці вай-фаю, Польшча - у парэчках, Расея - у выкладзеных у інтэрнэт роліках з відэарэгістратараў.

Калі Беларусь лідаруе ва ўжывання алкаголю агулам, то Францыя займае першае месца ва ўжывання віскі, Галандыя - у піцці кавы, а Нарвегія - у паяданні піцы.

Вялікая Брытанія лідаруе ў колькасці мільянераў, Куба - у колькасці медыкаў, Руанда - у колькасці жанчын у парламенце, Вугоршчына - у колькасці жаўнераў (мабыць, на тысячу жыхароў - заўв.), а Манголія - у колькасці знойдзеных дыназаўраў - велацыраптараў.

Мяркуючы з мапы, у Нямеччыне - найлепшыя пашпарты, у Канадзе больш за ўсё людзей, якія пакутуюць на залежнасць ад Facebook, а ЗША рассылае больш за ўсё спаму.

Зрэшты, ёсць і больш негатыўныя прыклады лідарства, чым у нашай дзяржавы. Так Кітай лідаруе ў колькасці зняволеных журналістаў, Турцыя адрозніваецца Twitter-цэнзурай.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках