29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар апазіцыі перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Гане

1
Лідар апазіцыі перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Гане
НАНА АКУФА-АДО

СМІ афрыканскай краіны абвясцілі пра перамогу апазіцыйнага кандыдата з вынікам у 53%.

Кіраўнік апазіцыйных сіл у Гане Нана Акуфа-Адо перамог на прэзідэнцкіх выбарах, набраўшы абсалютную большасць галасоў, паведамляе Reuters са спасылкай на паведамленні вядучых радыёстанцый у краіне (пераклад – gazeta.ru).

Згодна з паведамленнямі радыёстанцый Joy FM і City FM, Акуфа-Адо атрымаў перамогу з вынікам 53%, у ягонага апанента, прэзідэнта краіны Джона Махамы, — 45,2%. Вынікі прыведзеныя на аснове падлічаных бюлетэняў у 218 акругах з 275.

Як адзначае агенцтва, Акуфа-Адо заявіў, што «цалкам упэўнены» ў перамозе, бо ягоная партыя атрымала большасць месцаў у парламенце Ганы.

Новая патрыятычная партыя Акуфа-Адо (НВП) заяўляе, што цяперашні ўрад няўмела выкарыстоўвае фінансавыя рэсурсы краіны і вылучае свой план для стварэнні дадатковых працоўных месцаў.

Адзначаецца, што выбарчая камісія краіны павінна апублікаваць вынікі выбараў 9 снежня.

Нагадаем, што тыдзень таму прэзідэнт Гамбіі пасля 22 гадоў праўлення саступіў на выбарах.

Раней таксама паведамлялася, што ў Гане цягам 10 гадоў працавала нелегальная амбасада ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках