19 красавiка 2024, Пятніца, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Лукашэнку застаецца толькі гыркаць

7
Леў Марголін: Лукашэнку застаецца толькі гыркаць
ЛЕЎ МАРГОЛІН

У спрэчках з Расеяй дыктатару становіцца ўсё больш складана выстаўляць свае ўмовы.

Пра гэта ў каментары charter97.org заявіў эканаміст Леў Марголін.

— На сёння складваецца ўражанне, што Беларусь перастала быць для Расеі цікавай. Калі раней РФ была зацікаўленая хаця б палітычна і з пункту гледжання інфармацыйнай палітыкі, бо Беларусь была, нібыта апошнім надзейным хаўруснікам, то апошнім часам цікавасць да нашай краіне значна аслабела. Гэта прыкметна і па тым, што ўзбраенне, якое планавалася для Беларусі, размешчанае на тэрыторыі Калінінградскай вобласці, і па тым, што расейскія СМІ пачалі паволі мачыць Лукашэнку. У той сітуацыі, у якой Беларусь перастае быць цікавай у многіх дачыненнях, за выключэннем, хіба што саюзнай дзяржавы, то Лукашэнка, натуральна, усё яшчэ спрабуе зачапіцца за тое, за што можна.

Памятаеце, ён у пачатку восені казаў, што беларускіх чыноўнікаў занадта шмат у гэтых структурах ЕўрАзЭС, навошта яны там патрэбныя і ці патрэбныя нам наогул гэтыя ўтварэнні. Вядома, акрамя гэтых выказванняў ён нічога рэальнага зрабіць не можа, бо расейскі ланцужок яшчэ досыць моцны: мы атрымліваем нафту без мыты, хоць і ва ўрэзаным выглядзе, і газ. Калі што, то нам могуць перакрыць і расейскі рынак, без якога мы наогул не можам. Таму Лукашэнку застаецца толькі гыркаць.

Усе гэтыя заявы наконт Мытнага кодэкса — патрэбен ён ці няма, што ўсё трэба старанна ўзважыць, паглядзець і гэтак далей — гэта ўсё не больш, чым гырканне. Таму што нікуды ён не дзенецца і падпіша гэты Мытны кодэкс. Наколькі я памятаю, падпісанне плануецца праз два тыдні 26 снежня. Вось можна і патрымаць цягам двух тыдняў нейкае сацыяльнае напружанне. Але сітуацыя не такая, каб ён мог намагаць на сваіх умовах. Найбольшае, што можа адбыцца, дык тое, што падпісанне будзе адкладзенае яшчэ на пару тыдняў.

— Як агулам вы можаце ахарактарызаваць эканамічныя стасункі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, падзенне тавараабарачэння?

— Калі абедзве краіны знаходзяцца ў крызісе, то і тавараабарачэнне паміж гэтымі краінамі расці не можа. Праўда, прычыны крызісу некалькі розныя. Калі ў выпадку Расеі гэта падзенне коштаў нафты і міжнародныя санкцыі за дзеянні, прынятыя ў дачыненні да Украіны, то крызіс у Беларусі — гэта вынік непрадуманай палітыкі Лукашэнкі цягам усяго тэрміну ягонага праўлення. Вар'яцкая прывязанасць беларускай эканомікі да расейскай, яе аднапалярнасць прывяла да таго, да чаго яна і не магла не прывесці. І больш таго, калі ў Расеі большасць прадпрыемстваў прыватызаваныя, то ў Беларусі яны дзяржаўныя. На гэтую аднабокасць накладваецца яшчэ і неэфектыўнасць кіравання, грувасткасць і гэтак далей.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках