24 красавiка 2024, Серада, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская пенсіянерка: Трэба нешта мяняць у гэтай дзяржаве

12
Менская пенсіянерка: Трэба нешта мяняць у гэтай дзяржаве
ВОЛЬГА ЮНКЕВІЧ
ФОТА: GAZETABY.COM

Суд прысудзіў Вольгу Юнкевіч да штрафу за несанкцыянаваны пікет, нягледзячы на тое, што жанчына перанесла інфаркт і патрапіла ў рэанімацыю.

«Салідарнасць» прадаўжае сачыць за лёсам групы састарэлых людзей, якія вясной выходзілі на плошчу Свабоды ў Менску, каб выказаць пратэст супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.

Гісторыя 72-гадовай былой настаўніцы Вольгі Юнкевіч звязаная з тым, што яна цягам некалькіх гадоў спрабуе вярнуць частку свайго дома, якую, на яе думку, незаконна забралі. Каб прыцягнуць увагу да сваёй праблемы, жанчына ў траўні наважылася выйсці на пікет, на якім яна прабыла блізу 20-ці хвілін.

Праз некалькі месяцаў да пенсіянеркі прыйшоў судовы прыстаў і пачаў апісваць маёмасць. Як выявілася, суд без папярэджання састарэлай жанчыны завочна прысудзіў яе да штрафу на 30 базавых адзінак.

– Неўзабаве пасля гэтага выпадку мне стала дрэнна, я трапіла ў рэанімацыю, дзе перанесла аперацыю на сэрцы, – распавяла Вольга Юнкевіч. – Пазней мне ўдалося пераканаць суд, каб ён перагледзеў гэтую справу – бо на першым пасяджэнні мяне проста не было, і я не магла абараніць свае правы. Быў прызначаны новы разгляд.

Радасць жанчыны была нядоўгай – новы суд зноў прызнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і выпісаў штраф сумай 20 базавых адзінак:

– Сведкамі выступалі трое супрацоўнікаў АМАП, якія казалі, што я парушала грамадскі парадак. А я мірна стаяла з плакатам «Адпіскі чыноўнікаў разбурылі маю сям'ю» – і нічога дрэннага не рабіла. Нягледзячы на тое, што я перанесла аперацыю і цалкам страціла працаздольнасць, суддзя ўсё адно наважыла мяне пакараць... Гэты выпадак паказвае, як яны ставяцца да грамадзян. Я мяркую, што трэба нешта мяняць у гэтай дзяржаве, інакш мы хутка ператворымся ў расліны – бязвольныя і бязмоўныя.

Са словаў Вольгі Юнкевіч, яна прадоўжыць дамагацца правасуддзя і будзе апратэстоўваць вырак суда. Нагадаем, раней яшчэ адна пажылая ўдзельніца пікету на плошчы Свабоды не пусціла судовых выканаўцаў у дом, калі тыя хацелі апісаць яе маёмасць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках