20 красавiка 2024, Субота, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ: На ўсялякую агрэсію РФ рушыць следам адказ

3
Даля Грыбаўскайтэ: На ўсялякую агрэсію РФ рушыць следам адказ
ДАЛЯ ГРЫБАЎСКАЙТЭ

Лідарка Літвы заклікала паслоў ЕЗ інвеставаць у абарону і ўмацоўваць сродкі барацьбы з гібрыднымі пагрозамі.

Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ сустрэлася з амбасадарамі краін Еўразвязу. Гэта была традыцыйная штогадовая сустрэча прэзідэнта з амбасадарамі, на якой абмеркавалі найважнейшыя пытанні гэтага года, парадак дня ЕЗ і пытанні замежнай палітыкі, паведамляе delfi.lt .

У гэтым годзе асаблівая ўвага надаваласявыклікам у сферы бяспекі ў рэгіёне Балтыйскага мора і напружанай геапалітычнай сітуацыі, узаемадачыненням паміж ЗША і ЕЗ пасля выбараў у Амерыцы.

Са слоў прэзідэнткі, Расея не толькі інтэнсіўна ўзбройвае Калінінградскую вобласць, але размяшчае там ракеты, якія могуць дасягнуць многіх еўрапейскіх сталіц. Крэмль таксама мае намер скарыстацца ўмацаваннем папулісцкіх сілаў у Еўропе.

Таму, са слоў кіраўніцы Літвы, цяпер асабліва важна захоўваць адзінства ЕЗ. Цвёрда абараняць каштоўнасці дэмакратычнага свету. Больш інвеставаць у абарону, умацоўваць сродкі барацьбы з гібрыднымі пагрозамі, выразна паказаць, што на ўсялякую агрэсію рушыць следам адказ.

Прэзідэнтка таксама падкрэсліла важнасць моцнай сувязі ЕЗ з ЗША. Са слоў Грыбаўскайтэ, Амерыка — глабальнай бяспекі і стабільнасці. Таму трэба падтрымаць цікавасць новай адміністрацыі ў Еўропе, умацоўваць трансатлантычнае супрацоўніцтва ў сферы абароны, бяспекі і эканомікі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках