29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія алкаголь і цыгарэты вызваленыя ад акцызаў пры продажы для duty free

1
Беларускія алкаголь і цыгарэты вызваленыя ад акцызаў пры продажы для duty free
ФОТА З САЙТА TVC.RU

Такім чынам улады хочуць «зраўняць» умовы продажу айчыннай і імпартнай прадукцыі.

Беларускія алкаголь і тытунёвыя вырабы вызваляюцца ад акцызаў пры продажы ўладальнікам крам duty free у 2016 годзе.

Адпаведны ўказ №33 "Аб унясенні змяненняў ва ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 красавiка 2015 года №173 "Аб вызваленні ад акцызаў асобных відаў тавараў" ад 8 лютага 2016 года апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Паводле змен, як і ў 2015-м, у 2016 годзе вызваляюцца ад акцызаў алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы беларускай вытворчасці, якія рэалізуюцца ўладальнікам крам бяспошліннага гандлю для наступнага продажу.

Прадугледжаныя ўказам захады дадуць магчымасць стварыць роўныя ўмовы для рэалізацыі айчыннай і імпартнай прадукцыі ў гэтых крамах. Гэты ўказ уваходзіць у дзеянне пасля яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2016 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках