29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз расейскую пагрозу NATO гатовае размясціць тысячы вайскоўцаў ва Усходняй Еўропе

3
Праз расейскую пагрозу NATO гатовае размясціць тысячы вайскоўцаў ва Усходняй Еўропе
Фота: Reuters

NATO можа накіраваць батальёны вайскоўцаў у Эстонію, Латвію, Літву, Польшчу, Румынію і Балгарыю.

Пра гэта паведамляе The Telegraph (пераклад - «Европейская правда») са спасылкай на ўласныя крыніцы ў Альянсе.

Як адзначае выданне, кожны батальён будзе складацца з 500-1000 вайскоўцаў і будзе ўзброены зенітна-ракетнымі сістэмамі, штурмавымі самалётамі і гелікоптэрамі.

Мяркуецца, што ў батальёны ў асноўным будуць уваходзіць амерыканскія, брытанскія і нямецкія вайскоўцы.

План, як чакаецца, будзе ўзгоднены цягам тыдня, у той час як дакладная колькасць і краіны, якія далучацца да яго ўкаранення, будуць абмяркоўвацца пазней.

«Ключавым момантам для надзейнага стрымлівання на зямлі з'яўляецца тое, што асноўныя хаўруснікі павінны прысутнічаць», -адзначыла крыніца ў Альянсе.

«Расея павінна ведаць, што калі яна паспрабуе нешта зрабіць у Балтыі ці ў Польшчы, Румыніі ці Балгарыі, яна вельмі хутка сутыкнецца з брытанскімі, амерыканскімі або нямецкімі войскамі», - падкрэсліў ён.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што ў NATO падрыхтавалі стратэгію супрацьдзеяння гібрыднай вайне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках