29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія накіруе пяць вайсковых караблёў для абароны Балтыі ад Расеі

2
Вялікабрытанія накіруе пяць вайсковых караблёў для абароны Балтыі ад Расеі

Гэтая аперацыя стане больш жорсткім адказам на палітыку расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Вялікабрытанія накіруе дадаткова пяць вайсковых караблёў у Балтыйскае мора ў якасці намаганняў NATO для стрымлівання агрэсіі Расеі, паведамляе выданне The Guardian (пераклад - zn.ua).

Выданне адзначае, што гэтае дзеянне з'яўляецца больш жорсткім адказам на палітыку расейскага прэзідэнта Уладзімера Пуціна.

Міністр абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан падкрэсліў, што Лондан упершыню з 2010 года ўносіць свой уклад у пастаянныя вайскова-марскія сілы NATO.

«Нарастаючая прысутнасць NATO з'яўляецца ясным пасланнем нашым праціўнікам пра тое, што мы гатовыя адказаць на любыя пагрозы і абараніць нашых хаўруснікаў. У 2016 годзе мы значным чынам сфакусуемся на Балтыйскім рэгіёне», - сказаў Фэлан.

Брытанія ўжо мае баявыя самалёты ў Балтыйскім рэгіёне, рэгулярна высылае караблі на вучэнні. Сцвярджаецца, што агульная пастанова павелічэння колькасці войскаў NATO ў балтыйскім рэгіёне будзе прынятая на саміце ў Варшаве гэтым летам - гэтага патрабуюць Польшча, Балгарыя, Румынія, Латвія, Літва і Эстонія, расцэньваючы дадатковыя войскі як стрымліваючы фактар для Расеі.

Выданне нагадвае, што 22 кастрычніка камандзір ВМС ЗША адмірал Джон Рычардсан заявіў, што NATO павінна перагледзець сваю вайскова-марскую стратэгію на фоне актывізацыі аперацый ВМС Расеі і іншых пагроз. Са слоў Рычардсана, РФ дэманструе жаданне выкарыстоўваць вайсковую сілу. Ён адзначыў, што колькасць патрулёў расейскіх падводных лодак узрасла на 50% з 2013 да 2014 года.

На пачатку ліпеня ў камандаванні NATO заклікалі ўзмацніць вайскова-марскія сілы (ВМС) Альянсу ў якасці адказу на «дзёрзкія і агрэсіўныя» дзеянні Расеі. Апошнім часам вайсковы флот NATO ў асноўным прымаў удзел у дзеяннях супраць тэрарыстаў і піратаў, але цяпер настаў час супрацьстаяць вайсковым амбіцыям РФ, адзначылі ўдзельнікі канферэнцыі ў пытаннях будучых выклікаў для флоту Альянсу ў Лондане.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках