25 красавiка 2024, Чацвер, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвежцы знялі фільм пра «нястомнае сэрца» Алеся Бяляцкага

Сюжэт пра беларускага праваабаронцу ўвайшоў у серыю фільмаў пра змагароў за правы чалавека з розных краін.

Фільм пра праваабаронцу Алеся Бяляцкага з дакументальнага цыклу «Нястомнае сэрца» (A Heart That Never Dies) скандынаўскіх дакументалістаў Эрлінга Боргена і Тома Хэйнэмана выкладзены ў інтэрнэт на сайце aheartthatneverdies.tv. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Цыкл складаецца з шасці фільмаў.

«Гэта гісторыя пра людзей, у якіх нястомныя сэрцы», - кажуць рэжысёры пра сваю працу.

Іх героі - журналісты, юрысты, палітычныя актывісты, праваабаронцы з Сербіі, Гватэмалы, Егіпта, Бангладэш, Свазілэнда і Беларусі - штодня ў сваіх краінах супрацьстаяць рэжымам, які падаўляюць мірнае ажыццяўленне асноўных свабодаў і правоў чалавека.

«Гэта серыя фільмаў пра змагароў за правы чалавека з шасці розных краін, і я гляджу на кожнага з іх як на героя. Больш чым калі-небудзь, свет мае патрэбу ў такіх людзях. Мне было важна паказаць, што кожны можа нешта змяніць у свеце сёння», - тлумачыць Эрлінг Борген сваю рэжысёрскую задуму.

У анатацыі да часткі пра Алеся Бяляцкага адзначаецца, што «нягледзячы на 1050 дзён зняволення яго голас працягвае гучаць».

Прэм'ера стужкі з удзелам беларускага праваабаронцы адбылася ў Осла ў чэрвені 2015 года, пасля прайшлі паказы на скандынаўскай тэлевізіі - у Даніі, Швецыі і Нарвегіі. За гэты час фільм атрымаў узнагароду італьянскага фестывалю «Кіно за мір».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках