16 красавiка 2024, aўторак, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік «Раснафты» дапусціў падзенне кошту нафты да $10

9
Кіраўнік «Раснафты» дапусціў падзенне кошту нафты да $10

Ігар Сечын мяркуе, што кошт нафты ўніз штурхаюць спекулянты.

Узгодненае скарачэнне здабычы вытворцамі нафты на 1 мільён барэляў за суткі імкліва знізіла б нявызначанасць на рынку. Такое меркаванне выказаў падчас International Petroleum Week у Лондане прэзідэнт «Раснафты» Ігар Сечын, паведамляе РБК.

Ён прадказаў, што дысбаланс попыту і прапановы на нафту можа знізіцца да канца 2016 года, а да канца 2017-га магчымы дэфіцыт да 0,5 мільёнаў барэляў за суткі. «Працэс балансавання рынку могуць істотна запаволіць уплыў яшчэ двух ключавых фактараў. З аднаго боку, гэта магчымасці дадатковага павелічэння прапановы нафты АПЕК, а з другога - дадатковыя пастаўкі нафты з ЗША ў выпадку ўводу прасвідраваных, але не скончаных гідраразрывам свідравін, якія ацэньваюцца намі у 0,5 млн барэляў за суткі», - растлумачыў ён.

З ягоных слоў, штогадовы спад сярэднясутачнай здабычы ў свеце ацэньваецца ў 3 мільёны барэляў за суткі. У цяперашні момант, паводле ацэнак Сечына, перавышэнне прапановы нафты над попытам складае 1,5-1,7 мільёнаў барэляў на суткі. Разам з тым рынак непазбежна стабілізуецца, ёсць перспектывы да росту, прагназуе ён. Паводле слоў Сечына, попыт на вадкія вуглевадароды будзе расці штогод на 1,3-1,5%.

Сечын чарговым разам ахарактарызаваў сабекошт здабычы нафты ў «Раснафце» як адзін з самых нізкіх у свеце.

«У сабекошце здабычы на свідравіне мы на адным з самых нізкіх узроўняў - $2,7 за барэль», - сказаў Сечын.

У верасні ж 2015 года ён казаў пра $4 за барэль пры курсе 66,6 рублёў за даляр (цяпер блізу 80 руб).

Прэзідэнт «Раснафты» мяркуе, што кошт нафты ўніз штурхаюць спекулянты, удзельнікі фінансавага рынку.

«Трэба прызнаць, што мы недаацанілі той факт, што фінансавыя ўдзельнікі рынку не ведаюць абмежаванняў у развязанні сваіх чыста фінансавых задач і гатовыя тэставаць усякія цэнавыя ўзроўні - $27 у студзені, напрыклад, і аж да $10 за барэль», - сказаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках