19 красавiка 2024, Пятніца, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Uber зняў з сябе адказнасць за якасць і бяспеку перавозак

21
Uber зняў з сябе адказнасць за якасць і бяспеку перавозак
ФОТА З САЙТА METROSPIRIT.COM

Найбуйнейшы ў свеце сэрвіс па выкліку таксі Uber сёння абнавіў пагадненне з карыстачамі.

- Новая версія карыстальніцкай дамовы - гэта глабальнае абнаўленне, цытуе РБК прадстаўніцу Uber Яўгенію Шыпаву. Паводле яе слоў, у кампаніі з'явіліся новыя сервісы, таму Uber было неабходна «прапісаць умовы адказнасці» перад карыстачамі.

- Прынцыповых змен у правілах няма, - настойвае Шыпава.

У абноўленым пагадненні Uber выразна прапісаў, што не з'яўляецца транспартнай кампаніяй і не нясе за перавозкі ніякай адказнасці. Падпісваючы пагадненне, карыстальнік прызнае, што іншыя пастаўшчыкі транспартных паслуг (...) могуць «не мець прафесійных ліцэнзій або дазволаў».

- Вы згаджаецеся, што ў кампаніі Uber няма ніякіх абавязанняў і адказнасці перад вамі ў дачыненні да перавозак, прадстаўлення тавараў або лагістычных паслуг іншымі пастаўшчыкамі, - гаворыцца ў новай версіі дакумента. - Ні пры якіх абставінах поўная адказнасць Uber у дачыненні да карыстальнікаў «не будзе перавышаць €500 ва ўсіх стратах, шкодзе або падставах для пазову».

Нагадаем, юрыдычна, аўтамабілі UberX - не таксі. Няма жоўтых нумароў, спецыяльнага абклейвання і таксометраў. Кіроўцы не выбіваюць чэкі і не складаюць акта выкананых работ. Ім плаціць іх наймальнік, а грошы за паездку з рахунку пасажыра сыходзяць у Амстэрдам, у галоўны еўрапейскі офіс Uber. Па сутнасці, стасункі паміж кіроўцам і пасажырам ніяк не рэгламентаваныя.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках