19 красавiка 2024, Пятніца, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнік - Лукашэнку: Вы з сынам часта з'яўляецеся ў імпартных рэчах

200
Прадпрымальнік - Лукашэнку: Вы з сынам часта з'яўляецеся ў імпартных рэчах

Чытач прапанаваў дыктатару пачаць імпартазамяшчэнне з сябе і сваёй сям'і.

Чытач сайта charter97.org Андрэй Кірыльчык даслаў у рэдакцыю ліст, у якім звярнуўся да Лукашэнкі ў сувязі з ягонымі рэзкімі заявамі пра «прадпрымальнікаў-бандытаў». Ніжэй публікуем поўны тэкст ягонага «паслання»:

"Хацелася б праз сайт charter97.org звярнуцца да нашага так званага прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча.

Вось вы, спадар прэзідэнт, накінуліся на імпарт. У выступах распавядаеце, што гандляры знішчылі лёгкую прамысловасць. Але хацелася б паглядзець на гэтую праблему пад іншым вуглом. Прыніжаць і абзываць гандляроў у імпартных «шмотках» на экране ТВ у вас вельмі добра атрымліваецца. Але на той жа ТВ вы і ваш сын часцяком трапляеце ў кадр у імпартных «шмотках». Можа спачатку трэба было б імпартазамяшчэнне пачаць з сябе і са сваёй сям'і?!

Добра лаяць і ганіць імпарт, калі на руцэ ў Вас красуюцца далёка не гадзіннікі «Луч». І нешта не жадаеце вы перасесці з Майбаха і мерседэсаў на беларуска-кітайскае аўто?!

Я яшчэ магу нагадаць вам пра вопратку Nike, якую вы і ваша сям'я вельмі любіце. А вы хоць ведаеце, адкуль яна з'яўляецца ў вашым гардэробе? Думаю і чытачам «Хартыі» будзе цікава, як супрацоўнікі з вашай абслугі куплялі для вас яе ў адной з фірмовых крамаў Nike ў Менску і прычым па аптова-закупачных коштах.

Таму ўжо прабачце, але няхай спачатку беларуская лёгкая прамысловасць навучыцца рабіць якасны сучасны, запатрабаваны прадукт, а потым мы яго купім. Бо купляем красоўкі, туфлі, футболкі імпартныя таму, што нашы шыюць поўнае лайно (буду называць рэчы сваімі імёнамі).

Ну не будзе моладзь хадзіць у лідскіх кедах, калі конверсы лепшыя!

І ні якімі забаронамі і сертыфікатамі вы не заб'яце жаданне людзей купляць сапраўды якасную модную рэч".

Напісаць каментар 200

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках