19 красавiка 2024, Пятніца, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Нямеччыны абвінаваціла Расею ў цынізме

6
Міністр абароны Нямеччыны абвінаваціла Расею ў цынізме
Урсула фон ДЭР ЛЯЕН
ФОТА: AP

Міністр абароны ФРГ Урсула фон дэр Ляен назвала дзеянні Расеі ў Сірыі «двайной гульнёй».

Незадоўга да адкрыцця перамоваў аб Сірыі ў Мюнхене міністр абароны ФРГ Урсула фон дэр Ляен раскрытыкавала дзеянні Расеі ў Сірыі, назваўшы іх цынічнымі. «Расея вядзе падвойную гульню», - сказала яна ў інтэрв'ю, апублікаваным сёння ў газеце Die Zeit (пераклад - DW).

«З аднаго боку, Расея падвяргае насельніцтва Алепа дывановым бамбаванням і адначасова выступае на жэнеўскіх перамовах за тое, каб у Сірыі не быў згублены дзяржаўны парадак і паміж бакамі канфлікту аднавіўся давер», - патлумачыла кіраўніца абароннага міністэрства.

Сусветная супольнасць 11 лютага абмяркуе ў Мюнхене шанцы на аднаўленне перамоваў аб міжсірыйскім урэгуляванні. У канферэнцыі возьмуць удзел кіраўнікі МЗС 17 дзяржаў, у тым ліку ЗША, Расеі, Саудаўскай Арабіі, Ірана і Турцыі. Гэтым краінам належыць ключавая роля ў справе ўрэгулявання грамадзянскай вайны ў Сірыі, якая доўжыцца ўжо пяць гадоў. Нямеччыну будзе прадстаўляць Франк-Вальтэр Штайнмаер. Сярод тэм абмеркавання: пашырэнне гуманітарнай дапамогі грамадзянскаму насельніцтву ў Сірыі і падрыхтоўка ўмоў для спынення агню.

Перамовы аб міжсірыйскім урэгуляванні ў Жэневе былі перапыненыя праз пяць дзён пасля іх пачатку і павінны аднавіцца 25 лютага.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках