19 красавiка 2024, Пятніца, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ стварыў расейскамоўны сайт з «аглядам дэзінфармацыі»

9
ЕЗ стварыў расейскамоўны сайт з «аглядам дэзінфармацыі»

На сайт ужо трапілі матэрыялы тэлеканала RT, агенцтва Sputnik, «Комсомольской правды», LifeNews, газеты «Вести» і іншых расейскіх СМІ.

Еўразвяз адкрыў афіцыйны сайт на расейскай мове, паведамляе meduza.io. У паведамленні аб яго запуску гаворыцца, што для ЕЗ «стратэгічна важна зрабіць так, каб яго палітыка была пачутая і зразуметая тымі, хто аддае перавагу чытаць па-расейску». Сайт прызначаны для жыхароў Расеі, краін Еўразвязу і дзяржаў «Усходняга партнёрства».

Наведвальнікам сайта прапануецца падпісацца на штотыднёвы «агляд дэзінфармацыі». На сайце апублікаваны яго выпуск з матэрыяламі за студзень 2016 года. Прынамсі, у яго трапілі матэрыялы тэлеканала RT, агенцтва Sputnik, «Комсомольской правды», LifeNews, газеты «Вести», Першага канала (праграма «Нядзельны час») і «Расеі 1» ( «Вести тыдня» з Дзмітрыем Кісялёвым).

У «агляд дэзінфармацыі», напрыклад, патрапілі наступныя сцвярджэнні: у Берліне была выкрадзеная і згвалтаваная расейская дзяўчынка; няма ніякіх довадаў датычнасці Расеі да катастрофы «Боінга» пад Данецкам і да гібелі мірных жыхароў у Сірыі; міжнародны трыбунал пачаў расследаванне ваенных злачынстваў Міхаіла Саакашвілі; Украіна сабатуе выкананне Менскіх пагадненняў.

Еўразвяз неаднаразова заяўляў пра неабходнасць барацьбы з расейскай прапагандай. У студзені 2015 года Вялікая Брытанія, Данія, Літва і Эстонія падрыхтавалі супольны дакумент, у якім назвалі расейскую прапаганду «рэальнай пагрозай бяспецы на ўсходніх межах ЕЗ». У ліпені стала вядома, што Нідэрланды і Польшча збіраюцца адкрыць расейскамоўнае інфармацыйнае агенцтва.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках